Юра Метшк
Юра Метшк | |
---|---|
в.-луж.: Juro Mětšk | |
Дата нараджэння | 1 мая 1954[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 студзеня 2022[2] (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Краіна | |
Бацька | Фрыда Метшк |
Маці | Ludmila Metskowa[d] |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар |
Узнагароды |
Ю́ра Метшк (в.-луж.: Juro Mětšk; 1 мая 1954, Будзішын, Лужыца, Германія — 20 студзеня 2022) — лужыцкі кампазітар. Лаўрэат нацыянальнай сербалужыцкай прэміі імя Якуба Чышынскага (2017).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 1 мая 1954 года ў сям’і сербалужыцкага пісьменніка Фрыда Метшка. У 1976 годзе скончыў Вышэйшую школу музыкі імя Эйслера ў Берліне. З 1976 па 1980 года — выкладчык музычнай школы. З 1980 па 1983 гады навучаўся ў класе кампазітара Райнера Брэдэмаера берлінскай Акадэміі мастацтваў. З 1983 па 1986 гады — драматург Нямецка-сербалужыцкага народнага тэатра ў Баўтцэне. З 1986 года — пазаштатны кампазітар гэтага ж тэатра.
У 1989 годзе яго сачыненне «Syndrom» атрымала прыз падчас конкурсу «Форум маладых кампазітараў» (Forum junger Komponisten), які праводзіла тэлерадыёкампанія «Westdeutscher Rundfunk».
У 2017 годзе ўдастоены галоўнага прыза нацыянальнай сербалужыцкай прэміі імя Якуба Чышынскага «за яго выдатнае музычнае сачыненне і даследчую дзейнасць у галіне сербалужыцкай музыкі»[4].
Памёр 22 студзеня 2022 года[5].
Сачыненні
[правіць | правіць зыходнік]- «accents antiques» für Streichquartett, 1975
- «musica da camera», 1978/79
- «Psychogramme» für Orchester
- «SESTETTO»
- «Canti per Violoncello e Piano»
- «trio…torso…alla…rondo…alla…torso…»
- «mit groteskem riesenbogen … trüb ein pizzicato» für Viola sola, 1984
- «KONTRAKTION» Kontra-aktionen für kammerensemble, 1988
- «syndrom» für Kammerensemble
- «Retour pour grande orchestre»
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #134461444 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
- ↑ а б Верхнелужыцкая Вікіпедыя — 2006.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #134461444 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ Myto Ćišinskeho Jurej Mětškej, Serbske Nowiny, 07.06.2017
- ↑ Juro Mětšk zamrěł / Juro Mietschk gestorben
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Mětšk, Juro. In: — Вілфрыд W. Bruchhäuser: Komponisten der Gegenwart im Deutschen Komponisten-Interessenverband. Ein Handbuch. 4. Auflage, Deutscher Komponisten-Interessenverband, Berlin 1995, ISBN 3-555-61410-X, S. 857.
- Mětšk, Juro. In: Axel Schniederjürgen (Hrsg.): Kürschners Musiker-Handbuch. 5. Auflage, Saur Verlag, München 2006, ISBN 3-598-24212-3, S. 306.