Якаў Ісакавіч Вяпрынскі
Якаў Ісакавіч Вяпрынскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 лістапада 1911 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 лістапада 1976 (64 гады) |
Адукацыя | |
Тэатр |
Я́каў Іса́кавіч Вяпры́нскі (13 лістапада 1911, Магілёў — 3 лістапада 1976) — артыст балета.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1932—1933 гадах вучыўся ў Беларускай студыі оперы і балета.
У 1933—1041 і 1943—1961 — артыст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.
У 1941—1943 гадах — саліст балета Свярдлоўскага тэатра музычнай камедыі .
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Адзін з вядучых характарных танцоўшчыкаў беларускай балетнай сцэны 1940 — 1950-х гадоў. Пластычная выразнасць, акцёрскае майстэрства дазвалялі Вяпрынскаму выконваць цэнтральныя ігравыя і мімічныя партыі ў балетах класічнага і савецкага рэпертуару. Сярод іх: Клод («Эсмеральда» Ц. Пуні), Брамін, Эспада («Баядэрка» і «Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Бірбанта («Карсар» А. Адана), Нуралі, Гірэй («Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф’ева), Лі-Шан-фу («Чырвоны мак» Р. Гліэра), Вільджон («Сцежкаю грома» К. Караева), Бармалей («Доктар Айбаліт» І. Марозава).
У нацыянальных балетах выконваў ролі Князя («Князь-возера» В. Залатарова), Макара («Салавей» М. Крошнера).
Сярод іншых работ танцавальныя нумары ў операх: палавецкія танцы («Князь Ігар» А. Барадзіна), іспанскі танец («Кармэн» Ж. Бізэ), мазурка, іспанскі танец («Лебядзінае возера» П. Чайкоўскага).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Якаў Ісакавіч Вяпрынскі // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2002. — Т. 1. — 565 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0255-5.