Перайсці да зместу

Якаў Сямёнавіч Смальгоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Якаў Сямёнавіч Смальгоўскі
Дата нараджэння 29 верасня 1941(1941-09-29) (83 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Партыя
Член у

Якаў Сямёнавіч Смальгоўскі (29 верасня 1941, Фергана, Узбекская ССР) — беларускі архітэктар.

Скончыў у 1960 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, у 1968 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. З 1964 года — тэхнік-архітэктар — галоўны архітэктар праектаў у Белдзяржпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1971 года. Член КПСС з 1963 года. Пражывае ў г. Мінск.

Палац культуры вобласці
Вылічальны цэнтр статупраўлення Брэсцкай вобласці

Асноўныя працы: сталовая Магілёўскага тэхналагічнага інстытута (1974), 9-павярховыя жылыя дамы па праспекце Шміта (1975), Непакорных (1977) у Магілёве; у аўтарскім калектыве: Палац культуры з глядзельнай залай на 1200 месцаў МВА «Хімвалакно» імя Леніна (1977), 7-павярховы жылы дом па праспекце Пушкіна (1980), абласны аптэчны склад па вуліцы Паўлава (1981) у Магілёве, 9-павярховы жылы дом па вуліцы Горкага (1983), вытворчы будынак Цэнтральнага інстытута тыпавых праектаў і іншых арганізацый Дзяржбуда БССР (19871989), гарадскі аптэчны склад па вуліцы Сцебянёва (1983) у Мінску, Вылічальны цэнтр статупраўлення Брэсцкай вобласці па Маскоўскай вуліцы ў Брэсце (1987).

Зноскі