Ялізава (шклозавод)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ААТ «Шклозавод «Ялізава»
Тып філіял ААТ «Гродзенскі шклозавод»
Заснаванне 1913
Размяшчэнне Сцяг Беларусі г.п. Ялізава, Магілёўская вобласць, Рэспубліка Беларусь
Галіна шкляная прамысловасць
Прадукцыя вырабы са шкла

Шклозавод Ялізава — адзін з найбуйнейшых вытворцаў бясколернай шкляной тары на тэрыторыі Беларусі. Прадпрыемства з'яўляецца горадаўтваральным для пасёлка Ялізава Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці.

Шкляны завод у пасёлку Ялізава заснаваны ў 1913 годзе. За савецкім часам гэта быў сапраўдны гігант шклатары: 5 цэхаў завода давалі працу паўтары тысячам чалавек.

З пачатку 2000-х гадоў 65 % акцый шклозавода «Ялізава» належыць АТЕС Holding — гэта зарэгістраваная ў Аўстрыі кампанія, адным з асноўных уладальнікаў якой называюць вядомага беларускага бізнесмена Аляксандра Мураўёва.[1]

Рост кошту газу і ўступленне Беларусі ў адзіную мытную прастору ў 2014 годзе зрабілі прадукцыю завода неканкурэнтаздольнай. У 2015 працаваў толькі адзін цэх з 390 рабочымі. У студзені 2016 завод быў прызнаны банкрутам, але працягнуў працу. У красавіку 2018 быў набыты за 36 млн рублёў Гродзенскім шклозаводам на крэдыт Беларусбанка.[2]

На заводзе можна наведаць Музей шкла.

12 верасня 2018 года да свайго 105-гадовага юбілея шклозавод правёў дзень адчыненых дзвярэй.[3]

Зноскі