Ян Ксаверый Канеўскі
Ян Ксаверый Канеўскі | |
---|---|
польск.: Jan Ksawery Kaniewski | |
Дата нараджэння | 10 мая 1805[1] ці 1809[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 чэрвеня 1867, 1870[2][3][…] ці 13 красавіка 1867[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | партрэт |
Вучоба | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ян Ксаверый Канеўскі (польск.: Jan Ksawery Kaniewski, італ.: Francesco Saverio Kaniewski; 1805 — 13 красавіка 1867, Варшава) — польскі мастак, вядомы сваімі партрэтамі і карцінамі гістарычнай і біблейскай тэматыкі.
Жыццёрыс
[правіць | правіць зыходнік]Ян Ксаверый Канеўскі нарадзіўся ў Красілаве на Падоллі. Навучаўся ў ліцэі ў Крамянцы, дзе пачаў вучыцца жывапісу і малюнку ў Юзафа Пітшмана. У 1827—1833 вучыўся ў Імператарскай акадэміі мастацтваў у Санкт-Пецярбургу.
Скончыўшы акадэмію «вольным мастаком», ён накіраваўся ў Рым паводле ўрадавага гранта. У Рыме ён стаў вядомым дзякуючы створанаму партрэту папы Грыгорыя XVI, за які ён быў узнагароджаны Ордэнам залатой шпоры і быў прыняты ў члены Accademia Virtuosi рымскага Пантэона. Тут ён стварыў таксама партрэт Гаэтана Мароні.
У 1842 годзе вярнуўся ў Санкт-Пецярбург. За парадную карціну «Партрэт фельдмаршала Івана Паскевіча» ў 1845 атрымаў званне акадэміка жывапісу[4]. У 1846 пераехаў у Варшаву, дзе па смерці Аляксандра Какуляра заняў яго пасаду ў школе прыгожых мастацтваў, пасля быў яе дырэктарам (1858—1864). У 1860 стаў адным з арганізатараў Таварыства заахвочвання прыгожых мастацтваў (польск.: Towarzystwo Zachęty Sztuk Pięknych).
Па закрыцці ў 1864 годзе школы прыгожых мастацтваў у выніку палітычных рэпрэсій Канеўскі працягваў даваць мастацкія ўрокі.
Стварыў мноства партрэтаў членаў расійскай імператарскай сям’і, у тым ліку Аляксандра II, і чыноўнікаў Кангрэсавай Польшчы.
Зноскі
- ↑ а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ а б Xavier Jean Kaniewski
- ↑ а б Xaver Jan Kaniewski
- ↑ Таццяна Літвінава. Творы мастакоў з Польшчы ў музеі палацава-паркавага ансамбля . Даследаванні. Гомельскі палацава-паркавы ансамбль (29 красавіка 2011).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Dizionario di erudizione storico-ecclesiastica, Vol. LXXXIII, p. 67 (n.d.) (італ.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ян Ксаверый Канеўскі
- Нарадзіліся 10 мая
- Нарадзіліся ў 1805 годзе
- Нарадзіліся ў 1809 годзе
- Нарадзіліся ў Стараканстанцінаўскім павеце
- Памерлі 13 чэрвеня
- Памерлі ў 1867 годзе
- Памерлі ў 1870 годзе
- Памерлі 13 красавіка
- Памерлі ў Варшаве
- Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
- Кавалеры ордэна Залатой шпоры
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Мастакі Польшчы
- Мастакі Расійскай імперыі
- Мастакі-партрэтысты Польшчы
- Мастакі-партрэтысты Расійскай імперыі