Перайсці да зместу

Ян Куравіцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Куравіцкі
польск.: Jan Kurowicki
Дата нараджэння 11 кастрычніка 1943(1943-10-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 кастрычніка 2017(2017-10-11) (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці паэт, літаратурны крытык
Месца працы
Альма-матар

Ян Куравіцкі (польск.: Jan Kurowicki; 11 кастрычніка 1943, Баранавічы11 кастрычніка 2017, Яленя Гура) — польскі філосаф, літаратурны крытык, паэт, эсэіст, празаік, прафесар гуманітарных навук, выкладчык універсітэтаў.

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны сям’я Куравіцкага пераехала ў Яленю Гуру.

У 1966 годзе закончыў навучанне на факультэце філасофіі Варшаўскага ўніверсітэта.

У 1969 годзе атрымаў ступень доктара навук. Тэма доктарскай работы — «Літаратура ХХ стагоддзя ў перспектыве філасофскай антрапалогіі» (польск. Literatura XX w. w perspektywie antropologii filozoficznej).

У 1974 годзе атрымаў ступень доктара габілітаванага на падставе абароны работы «Спроба грамадскай характарыстыкі пазнання» (польск. Próba społecznej charakterystyki poznania).

У 1983 годзе атрымаў тытул прафесара гуманітарных навук.

Працаваў ва Уроцлаўскім універсітэце, быў кіраўніком кафедры грамадскіх навук Эканамічнай акадэміі імя Оскара Ланге ва Уроцлаве[1].

Паэтычную творчасць пачаў у 1964 гаду на старонках тыднёвіка «Kultura». Яго творы, рэцэнзіі, эсэ друкавалі часопісы «Twórczość», «Miesięcznik Literacki», «Odra», «Kontrasty», «Student», «Nadodrze», «Fakty i myśli», «Poezja», «Kultura», «Sprawy i Ludzie».

Яго інтарэсы кружыліся вакол літаратуры ў шырокім разуменні і мастацкай творчасці. Ён гуляў з парадоксам, шукаў падабенства паміж сучаснымі з’явамі і гістарычнымі падзеямі, часта знаходзячы трывожныя аналогіі ў чалавечых паводзінах і светаразуменні. Ён глядзеў на ўсё гэта з дыстанцыяй і той доляй гумару, якая даецца людзям з вялікімі ведамі і мудрасцю[2].

20 красавіка 2006 года атрымаў узнагароду ЮНЕСКА за творчыя літаратурныя дасягненні ў напрамку літаратурнай крытыкі[3].

Пахаваны на Новых могілках у Яленяй Гуры.

  • Dzień powszedni wyobraźni albo ułomności zdrowego rozsądku w poznaniu poetyckim (1966)
  • Człowiek i sytuacje ludzkie. Szkice o pisarstwie XX wieku (1970)
  • Próba społecznej charakterystyki poznania" (1973)
  • Skryte przejścia wartości. Eseje o światopoglądowych i estetycznych problemach literatury (1975)
  • Regiony wielkich i małych iluzji (1976)
  • Poznanie a społeczeństwo (1977)
  • Wyprawa w krainę oczywistości (1978)
  • Bez stałego adresu (1980)
  • Miraże świadomości estetycznej (1981)
  • Artysta jako arcydzieło (1983)
  • Biurokratyzm i władza (1983)
  • Okolice humanistyki i polityki (1987)
  • Literatura w społeczeństwie (1987)
  • Ironia pojęć zasadniczych (1990)
  • Piękno i poznanie (1993)
  • Normalność jako sen idioty (1994)
  • Igraszki ze świętym spokojem (1995)
  • Idealna Biblioteka (1996)
  • Kultura jako źródło piękna (1997)
  • Naczynia osobności (1998)
  • Fotografia jako zjawisko estetyczne (1999)
  • Piękno jako wyraz dystansu (2000)
  • Pochwała dystansu (2000)
  • Figury wyobraźni XX w. (2000)
  • Przewodnik po arcydziełach i nie tylko (2001)
  • Wartości estetyczne fotografii (2002)
  • Odkrywanie codzienności (2004)
  • Dlaczego ozdoba zdobi (2006)
  • Estetyczność środowiska naturalnego (2010)
  • Figury i maski w praktykach ideologicznych (2013)
  • O pożytku ze zła wspólnego (2015)

Зноскі

  1. Ludzie Nauki. ludzie.nauka.gov.pl. Праверана 4 красавіка 2024.
  2. Lesław Marian Bartelski. Polscy pisarze współcześni 1939-1991: leksykon. — Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 1995. — ISBN 978-83-01-11593-7.
  3. MW. Zmarł prof. Jan Kurowicki(нявызн.). Portal informacyjny STRAJK (11 кастрычніка 2017). Праверана 4 красавіка 2024.