Ястраб (палітыка)
Appearance
Ястраб — прыхільнік эскалацыі ў палітычнай дыскусіі аб ваенных пытаннях, член «партыі вайны». Супрацьлегласцю ястраба з’яўляецца «голуб»; зааморфная метафара-супрацьпастаўленне[1] абраная па аналогіі з паводзінамі птушак: голуб, які лічыцца бяскрыўдным, і вельмі агрэсіўны ястраб.
Тэрмін прыйшоў з амерыканскага варыянта англійскай мовы, прыдуманы Джонам Рэндальфам з Раанока падчас вайны 1812 года паміж ЗША і Англіяй[2]. Першымі «ястрабамі» сталі каля тузіна членаў Кангрэса 12-га склікання на чале са спікерам Г. Клеем (фармальнага спісу, натуральна, не было, і даследчыкі спрачаюцца наконт класіфікацыі канкрэтных кангрэсменаў[2]).
Зноскі
- ↑ Фефелова, И. Р. Метафора как средство оценки в публицистическом тексте. // Материалы XXXI международной научно-практической конференции. 2014.
- ↑ а б Donald Hickey, The War of 1812: A Forgotten Conflict (Urbana, Illinois: University of Illinois Press, 1989), p. 334n.8.