Генры Клей

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Генры Клей
Henry Clay.JPG
 
Партыя:
Адукацыя:
Дзейнасць: палітык, адвакат, дыпламат, рабаўладальнік
Член у:
Веравызнанне: Епіскапальная царква
Нараджэнне: 12 красавіка 1777(1777-04-12)[1][2][…]
Смерць: 29 чэрвеня 1852(1852-06-29)[1][2][…] (75 гадоў)
Пахаванне:
Дзеці: Henry Clay[d] і James Brown Clay[d]
 
Аўтограф: Henry Clay Signature-.svg

Генры Клей (англ.: Henry Clay, 12 красавіка 1777, акруга Хановер, Віргінія — 29 чэрвеня 1852, Вашынгтон, акруга Калумбія) — амерыканскі юрыст, палітычны і дзяржаўны дзеяч. Клей прадстаўляў штат Кентукі як у Сенаце, так і ў Палаце прадстаўнікоў, у якой ён таксама займаў пасаду спікера. У 1834—1836 гадах быў старшынёй сенацкага Камітэта па міжнародных адносінах. У кабінеце прэзідэнта Джона Квінсі Адамса Клей займаў пасаду дзяржаўнага сакратара. Ён тройчы, у 1824, 1832 і 1844 гадах, балатаваўся на пасаду прэзідэнта ЗША, усе тры разы Клей прайграваў выбары.

Клей быў адным з лідэраў нацыянальнай рэспубліканскай партыі, а затым і партыі вігаў. Ён атрымаў мянушку «Вялікі майстар кампрамісу» за сваю дзейнасць па прадухіленні расколу ЗША з-за пытання рабства. Клей сыграў важную ролю ў прыняцці Миссурийского кампрамісу і кампрамісаў 1850 года. У 1957 годзе камітэт Сената пад кіраўніцтвам Джона Кенэдзі назваў Клея у ліку пяці найбольш выбітных сенатараў у гісторыі ЗША.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Henry Clay // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Henry Clay // Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000 Праверана 9 кастрычніка 2017.