Перайсці да зместу

Яшар Кемаль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яшар Кемаль
турэцк.: Yaşar Kemal
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні турэцк.: Kemal Sadık
Дата нараджэння 6 кастрычніка 1923(1923-10-06)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 лютага 2015(2015-02-28)[3][1][…] (91 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці сцэнарыст, раманіст, журналіст, паэт, навэліст, пісьменнік, перакладчык
Гады творчасці 19432015
Мова твораў турэцкая мова[5]
Прэміі
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яшар Кемаль (турэцк.: Yaşar Kemal; сапраўднае Гёкчэлі Кемаль Садык) (нар. 1922, с. Хемітэ-Гёкчэлі, Турцыя) — турэцкі пісьменнік. Працаваў настаўнікам, журналістам. Друкуецца з 1939 г. Раманы «Худы Мемед» (т. 1 — 2, 1955), «Зямля — жалезная, неба — меднае» (1963 г.), «Эфе з Чакырджа» (1972 г.) пра сацыяльныя супярэчнасці турэцкай вёскі. Дылогія «Гаспадары маёнтка Акчасаз» («Злачынства на Кавальскім базары», 1973 г., і «Юсуфчык Юсуф», 1975 г.) пра жыццё турэцкіх качэўнікаў. Аўтар зборнікаў апавяданняў «Спёка» (1952 г.) і рэпартажаў «Гэта краіна з канца ў канец» (1971 г.), раманаў «Бляшанка» (1955 г.), «Апора» (1960 г.), «Легенда гары» (1970 г.), «Разбойнік» (1972 г.), «Калі забіць змяю» (1976 г.), «Голас крыві» (1991 г.), аповесцей, вершаў, даследаванняў па фальклоры.

Зноскі

  1. а б Yaşar Kemal // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Yachar Kemal // Babelio — 2007.
  3. Yasar Kemal // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  5. https://www.cumhuriyet.com.tr/kultur-sanat/turkcenin-ruzgar-tanrisi-yasar-kemal-98-yasinda-1874716
  • Яшар Кемаль // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах. Том 18. Кніга 1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і іншыя. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2004. — С. 324.