Перайсці да зместу

Яўген Максімавіч Палосін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яўген Максімавіч Палосін
Род дзейнасці акцёр, кінаакцёр
Дата нараджэння 24 снежня 1911 (6 студзеня 1912)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 мая 1982(1982-05-25) (70 гадоў)
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды і прэміі
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За абарону Масквы»
народны артыст СССР Народны артыст Беларускай ССР

Яўген Максімавіч Пало́сін[1] (6 студзеня 1912 — 25 мая 1982) — беларускі, савецкі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст БССР (1956). Народны артыст СССР (1969).

Нарадзіўся 24 снежня 1911 (6 студзеня 1912) года ў вёсцы Урыўкі (цяпер Ялецкі раён, Ліпецкая вобласць, Расія). У 1934—1939 гадах вучыўся ў Маскве, у Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва імя А. Луначарскага (курс Л. М. Леанідава).

Сцэнічную дзейнасць пачаў на сцэне Тульскага ТРАМа (Алёшка ў спектаклі «Дружная горка», кампазітары У. Дзешавоў і М. Дворыкаў), затым Тульскага тэатра юнага гледача.

З 1939 года — акцёр Гомельскага драматычнага рускага тэатра, які быў створаны на аснове акцёрскага курса народнага артыста СССР Л. М. Леанідава (ГІТІС). У перыяд Вялікай Айчыннай вайны — артыст 1-й франтавой канцэртнай беларускай брыгады па абслугоўванні дзеючай арміі. У 1945—1948 гадах — акцёр Магілёўскага драматычнага тэатра, куды была перакладзеная трупа Гомельскага тэатра.

З 1949 да 1976 год — акцёр Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра Беларускай ССР (цяпер Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага) (Мінск).

Член ВКП(б) з 1939 года. Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1949 года.

Памёр 25 мая 1982 года (па іншых крыніцах — у 1981 годзе[1]). Пахаваны на Нова-Волкаўскіх могілках Ленінграда.

Зноскі

  • Палосін Яўген Максімавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 554. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.