Яўген Чыквін
Яўген Чыквін | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Eugeniusz Czykwin руск.: Евгений Чиквин | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
12 верасня 1949[1][2] (74 гады) |
||||||
Жонка | Elżbieta Czykwin[d] | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя |
|
||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Яўге́н Чы́квін (польск.: Eugeniusz Czykwin; нар. 12 верасня 1949, Орля, Падляскае ваяводства, Польшча) — польскі палітык, беларускі і праваслаўны дзеяч у Польшчы.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў факультэт чыгуначнага транспарту Варшаўскай палітэхнікі. У 1980 годзе стаў кіраўніком Кола праваслаўных тэолагаў праваслаўных тэалагічных і свецкіх школ (пазней — Брацтва праваслаўнай моладзі), першай масавай праваслаўнай свецкай арганізацыі ў краінах камуністычнага блоку. У 1980-х гадах быў сябрам Краёвага савета Патрыятычнага руху нацыянальнага адраджэння ў Беластоку, тады ж уваходзіў у склад ваяводскага кіраўніцтва Таварыства польска-савецкай дружбы ў Беластоку. З 1985 года галоўны рэдактар часопіса Przegląd Prawosławny (да 1991 — Tygodnik Podlaski).
У 1985—1991 гадах дэпутат Польскага Сейма ІХ і Х склікання ад Хрысціянска-сацыяльнай уніі, першы ў гісторыі пасляваеннай Польшчы праваслаўны прадстаўнік у парламенце. У 1991—1993 гадах дэпутат Выбарчага камітэта праваслаўных. Суаўтар закона пра стасункі дзяржавы і Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ад 4 ліпеня 1991 года. У час парламенцкіх выбараў 1993 і 1997 гадоў суарганізатар выбарчых камітэтаў падляшскіх нацыянальных меншасцей, якія аднак не здолелі правесці сваіх прадстаўнікоў у Сейм. У 2001 годзе, набраўшы 11 834 галасоў, зноў апынуўся ў парламенце як прадстаўнік Саюза дэмакратычнай левіцы. Яго дзейнасць што стала прычынай прыняцця 6 студзеня 2005 года закона пра нацыянальныя і этнічныя меншасці і рэгіянальную мову, што нармалізуе статус нацыянальных меншасцей у Польшчы. 25 верасня 2005 года на чарговых парламенцкіх выбарах набраў 14 181 голас, стаўшы адзіным прадстаўніком беларускай меншасці ў Сейме. Стартаваў у парламенцкіх выбарах у Сейм у 2007 годзе (набраў 14 234 голас) і ў 2011 годзе (набраў 14 286 голас) — за кожным разам пераходзіў у парламент.
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Інтэрнэт-старонка дэпутата Яўгена Чыквіна Архівавана 31 студзеня 2016. (польск.)
- Нарадзіліся 12 верасня
- Нарадзіліся ў 1949 годзе
- Нарадзіліся ў Бельскім павеце (Падляскае ваяводства)
- Выпускнікі Варшаўскай палітэхнікі
- Узнагароджаныя сярэбраным крыжом Заслугі
- Афіцэры ордэна Адраджэння Польшчы
- Асобы
- Дэпутаты Сейма Польскай Народнай Рэспублікі
- Постаці праваслаўя
- Дэпутаты Сейма Польшчы 1 склікання
- Дэпутаты Сейма Польшчы 4 склікання
- Дэпутаты Сейма Польшчы 5 склікання
- Дэпутаты Сейма Польшчы 6 склікання
- Дэпутаты Сейма Польшчы 7 склікання
- Дэпутаты Сейма Польшчы 9 склікання