Яўгенія Уладзіміраўна Пастарнак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яўгенія Уладзіміраўна Пастарнак
Дата нараджэння 16 (28) снежня 1898[1] ці 28 снежня 1898(1898-12-28)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 ліпеня 1965(1965-07-10)[1] (66 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Уладзімір Аляксандравіч Лур’е[d]
Муж Барыс Леанідавіч Пастарнак
Дзеці Yevgeny Pasternak[d]
Род дзейнасці мастачка
Вучоба

Яўгенія Уладзіміраўна Пастарнак (у дзявоцтве — Лур’е; 16 (28) снежня 1898, Магілёў — 10 ліпеня 1965, Масква) — савецкая мастачка, першая жонка паэта Барыса Пастарнака, маці яго старэйшага сына — літаратуразнаўца Яўгенія Пастарнака.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў Магілёве, была адной з чацвярых дзяцей у сям’і ўладальніка папяровай крамы Уладзіміра Аляксандравіча (Веніяміна Несанелавіча) Лур’е (1865—1943) і Хаі (Аляксандры Мікалаеўны) Лур’е (1870—1928). У яе былі сёстры Ганна (у замужжы Мінц; 1894—1957) і Гіта (1897—1975), брат Сямён (1895—1960). Скончыла прыватную гімназію там жа ў 1916 годзе, у наступным годзе здала экзамены за курс казённай гімназіі з залатым медалём і разам са сваёй стрыечнай сястрой Соф’яй Лур’е з’ехала ў Маскву, дзе паступіла на матэматычнае аддзяленне Вышэйшых жаночых курсаў на Дзявоцкім Полі. У 1918 годзе захварэла на сухоты і вярнулася ў Магілёў, затым разам са сваёй кузінай Соняй Мейльман з’ехала на лячэнне ў Крым. У 1919 годзе ўся сям’я пераехала ў Петраград, дзе (з дапамогай мужа сваёй старэйшай сястры Абрама Мінца) яна ўладкавалася кур’ерам у Смольны.

Пасля пераезду ў Маскву паступіла ў вучылішча скульптуры і дойлідства ў майстэрню Штэрнберга і Канчалоўскага. 24 студзеня 1922 года выйшла замуж за Барыса Пастарнака. У 1931 годзе для лячэння сухот з’ехала ў Германію. У тым жа годзе гэты шлюб распаўся.

У гады Вялікай Айчыннай вайны6 жніўня 1941 года) — з сынам у эвакуацыі ў Ташкенце[2][3][4].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Леонид Осипович Пастернак. Евгения Владимировна Пастернак. Живопись. Графика: Из собрания семьи художников. Каталог выставки живописи. М.: РГГУ

Зноскі

  1. а б в Литераторы Санкт-Петербурга. ХХ век / под ред. О. В. Богданова
  2. Переписка Бориса Пастернака: «…Евгения Владимировна с сыном были в эвакуации в Ташкенте…»
  3. Пастернаки в Англии: «Женёк с Женей в Ташкенте. Он студент танкового факультета Военной академии». (из письма Б. Пастернака)
  4. Владимир Орлов «Литературный дневник»
  5. Жанна Васильева «Между живописью и жизнью»
  6. В. Б. Куінджы «Сярэдзіна стагоддзя»: Сын стрыечнай сястры, урача Соф’і Самойлаўны Лур’е (1898—1996) — інжынер і мемуарыст Віктар Барысавіч Куінджы (нар. 1931).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]