Ѳ (паравоз)
Ѳ | |
---|---|
Асноўныя даныя | |
Восевая формула | 0-3-0+0-3-0 (сістема Малета) |
Гады пабудовы | 1899-1924 |
Краіна пабудовы | СССР |
Завод | Бранскі, Пуцілаўскі, Каломенскі |
Усяго пабудавана | 463 |
Краіна эксплуатацыі | СССР |
Шырыня каляіны | 1524 мм |
Тэхнічныя даныя | |
Даўжыня лакаматыва | 12 072 —12 742 мм |
Счэпная маса | 80,3—89,5 т |
Нагрузка ад рухальных восяў на рэйкі | 13—15 т |
Канструкцыйная хуткасць | 50 км/ч |
Магутнасць | ~1 050 л.с. |
Cіла цягі | 15 тс |
Дыяметр рухальных колаў | 1 200—1 240 мм |
Ціск пары ў катле | 12—13 кг/см² |
Паверхня нагрэву параперагравальніка | 24,1—52,4 м² |
Плошча каласніковай рашоткі | 2,48—4,5 м² |
Колькасць цыліндраў | 4 |
Дыяметр цыліндраў | 475/710, 510/710, 440—475 мм |
Ход поршня | 650 мм |
Паравоз Ѳ (Фіта) — грузавы паравоз тыпу 0-3-0+0-3-0 (сістэма Малета), які вырабляўся серыйна ў перыяд з 1899 па 1924 г. на трох расійскіх паравозабудаўнічых заводах.
Гісторыя стварэння
[правіць | правіць зыходнік]Перадумовы да з’яўлення паравоза
[правіць | правіць зыходнік]У 1893 годзе быў адкрыты рух цягнікоў на аднапутнай лініі Разань — Рузаеўка — Свіяжск таварыства Маскоўска-Казанскай чыгункі. Ужо да 1897 года рух на лініі ўзрос настолькі, што паравозы тыпаў 0-3-0 і 0-4-0, якія эксплуатаваліся на ёй, не спраўляліся з грузазваротам. Патрабавалася або рабіць другі шлях, або выкарыстоўваць цяжэйшыя рэйкі і пераходзіць да паравозаў з больш высокімі нагрузкамі ад колавых пар на рэйкі.
Аднак інжынерам службы цягі чыгункі Я. Я. Нольтэйнам быў прапанаваны іншы варыянт: не змяняючы восевую нагрузку, павялічыць счэпную вагу за кошт павелічэння ліку рухальных колавых пар. Для лепшага ўпісвання паравоза ў крывыя была прапанавана схема Малета, якая да таго часу добра зарэкамендавала сябе на чыгунках Швейцарыі.
Праектаванне і выраб паравоза
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Раков В. А. Паровозы системы Маллета серии Ѳ // Локомотивы отечественных железных дорог 1845-1955. — 2-е изд., перераб. и доп. — Масква: Транспарт, 1995. — С. 154—160. — ISBN 5-277-00821-7.