Валадушка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валадушка

Bupleurum baldense
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Bupleurum L., 1753

Сінонімы
Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  29604
NCBI  46366
EOL  62205
GRIN  g:1795
IPNI  39752-1

Валаду́шка[4][5] (Buplēurum) — род кветкавых раслін сямейства Парасонавыя (Apiaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Bupleurum rotundifoliumтыпавы від роду. Батанічная ілюстрацыя з кнігі А. Маскле «Atlas des plantes de France», 1891

Шматгадовыя ці аднагадовыя травяністыя расліны, радзей паўкусты і кусты[6]. Корань магутны, стрыжневы.

Сцябло прамое, да 1 м вышынёй. Лісце прыкаранёвае больш доўгае, сярэдняе і верхняе карацей ніжняга. Лісце валадушкі, падобна на агурочнае, мае блакітнаваты адліў, паколькі пакрытае васковым налётам.

Кветкі з загнутымі ўнутр пялёсткамі. Цвіце ў чэрвені — ліпені

Плод — сямянка. Плоданасіць у ліпені — жніўні.

Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Расліны роду распаўсюджаны пераважна ў Еўразіі і Паўночнай Афрыцы[6]. Растуць на вільготных лугах, на схілах, прыморскіх абрывах.

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Род змяшчае больш за 200 відаў[7]. Некаторыя віды:

Значэнне і ўжыванне[правіць | правіць зыходнік]

Лекавае значэнне маюць тры віды валадушкі:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б Звесткі пра род Bupleurum у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
  4. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  5. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 26. — 160 с. — 2 350 экз.
  6. а б Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — С. 104. — 100 000 экз.
  7. The Plant List: Bupleurum

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]


Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Володушка — род Bupleurum: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  • Валадушка ў Энцыклапедыі дэкаратыўных садовых раслін (Праверана 10 лютага 2010)