Івалга звычайная

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Івалга звычайная
Oriole 2.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Oriolus oriolus (Linnaeus, 1758)

Падвіды
  • O. o. oriolus
  • O. o. kundoo
Арэал
выява

  Гнездавы арэал

  Міграцыі

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   561707
NCBI   181099
EOL   1051835

Авяльга, таксама Івалга звычайная (Oriolus oriolus) — невялікая яркая птушка, адзіны прадстаўнік сямейства авяльгавых, распаўсюджаны ва ўмераным клімаце паўночнага паўшар'я.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела 23—27 см, маса 70—90 г. Апярэнне галавы і тулава ў самцоў залаціста-жоўтае, з чорнымi крыламi i часткай хваста, ад асновы дзюбы да вока ідзе чорная паласа. Самка i маладыя больш аднастайна афарбаваныя. У самак верх цела жаўтавата-зялёны, ніз шаравата-белы з цёмнымі падоўжанымі стракацінамі, крылы i частка хваста больш цёмныя за цела. Дзюба чырвоная. Голас: чысты, флейтавы свiст.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Арэал: Еўропа (акрамя поўначы), Сібір да Енісея, Цэнтральная Азія, Індыя, Іран, Малая Азія, Паўночна-Заходняя Афрыка.

Насяляе нiзiны, ускрайкi лісцевых і мяшаных лясоў; акрамя таго, групы дрэў сярод палёў і паркі з высокімі дрэвамі, сады, старыя алеi i лесапасадкi ўздоўж дарог, прырэчныя лясы. У гарах Швейцарыi даходзiць да 600 м, у Пiрэнеях i Апенiнах — да 1000 м, на Сiцылii — да 1500 м, у Карпатах — 800 м (часам да 1000 м).

Мігруе на далёкія адлегласці, зімуе ў тропіках Азіі і Афрыкі на поўдзень ад Сахары.

Па дадзеных Сусветнага саюза аховы прыроды, даволі шматлікі від. У сусветнай Чырвонай кнізе авяльга мае статус таксонаў мінімальнага рызыкі (катэгорыя LC).

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Шумная і рухомая, звычайна трымаецца ў кроне дрэў, пераважна лісцяных. Сустракаецца ў адзіночку або парамі. Сілкуецца вусенямі і іншымі насякомымі, а таксама ягадамі.

Гняздо робіць на бакавой галіне высокага дрэва (звычайна лісцевага), далека ад ствала, рэдка памiж дзвюх суседнiх галiн цi каля ствала, на вышынi ад 4 да 16-18 м над зямлёй, пераважна слаба замаскiраванае. Гняздо вісячае, бакі аплятаюць развілку галін, краi гнязда закручаны ўнутр. Матэрыял: сухое лісце, трава і раслінныя валокны (у знешняй частцы), а таксама кара бярозы, касмыкi шэрсцi, часам кавалкi ануч або паперы (ва ўнутранай частцы). Высцілка з тонкай травы (часам з прымессю некалькіх пёраў, воўны, павуцiны, малых кавалкаў паперы).

Яйкі

Яйкі (4-5, часам 3-6) даволi падоўжаныя з завостраным вузейшым канцом. Белыя або крэмавыя з ружаватым адценнем i цёмна-вішнёвымі плямкамі (рэдка чорнымі). Памеры: 30х22 мм

Падвіды[правіць | правіць зыходнік]

  • O. o. oriolus — Паўночна-Заходняя Афрыка (акрамя поўначы), Заходняя i Цэнтральна-Заходняя Азiя;
  • O. o. kindoo — Цэнтральная Азiя, Паўночная Iндыя.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X