Іван Іванавіч Малады
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Іван Іванавіч Малады (15 лютага 1458 — 7 сакавіка 1490), князь маскоўскі, рускі военачальнік. Старэйшы сын Івана III ад яго першага шлюбу з Марыяй Барысаўнай, дачкой вял.кн. цвярскога.
У 1468 г. суправаджаў бацьку ў паходах на Казанскае ханства. З 1471 г. — суправіцель бацькі. У 1472 і 1477 падчас паходаў Івана III на Вялікі Ноўгарад кіраваў («ведаў») Масквой. Адзін з кіраўнікоў рускай раці ў час «стаяння на Угры» (1480). У 1483 г. ажаніўся з дачкой малдаўскага гаспадара Стэфана Алене, што спрыяла ўмацаванню прыязных сувязяў Русі з Малдавіяй. Удзельнік паходу на Цвер у 1485 г., пасля яе далучэння да Масквы — князь цвярской.
