Іван Захаравіч Сцяпанаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Захаравіч Сцяпанаў
Сцяг Старшыня Выканаўчага камітэта Пінскага абласнога Савета
жнівень 1946 — май 1948
Кіраўнік урада Панцеляймон Панамарэнка
Аляксей Кляшчоў
Папярэднік Сяргей Красоўскі
Пераемнік Міхаіл Ільінкоўскі
Сцяг Наркам фінансаў БССР
28 ліпеня 1937 — 1941
Кіраўнік урада Даніла Валковіч
Апанас Кавалёў
Кузьма Кісялёў
Іван Былінскі
Папярэднік Емяльян Жуковіч
Пераемнік Гаўрыіл Катляроў

Нараджэнне 15 лістапада 1903(1903-11-15)
Смерць 11 сакавіка 1981(1981-03-11) (77 гадоў)
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч
Званне маёр
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За абарону Масквы» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Іва́н Заха́равіч Сцяпа́наў (15 лістапада 1903, в. Вялікая Любшчына, цяпер Віцебскага раёна Віцебскай вобласці — 11 сакавіка 1981) — беларускі дзяржаўны дзеяч, наркам фінансаў БССР (1937—1941), старшыня Пінскага абласнога выканаўчага камітэта.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Ленінградскую Фінансавую Акадэмію (1937).

Рана застаўся без бацькі, дапамагаў маці гадаваць 8 дзяцей. Скончыў 2 класы пачатковай школы. У 12 гадоў пайшоў батрачыць. У 1923 годзе паступіў на працу ў сельсавет, уступіў у камсамол. Неўзабаве быў абраны сакратаром камсамольскай арганізацыі[1].

З 1930 года працаваў загадчыкам спачатку Суражскага, пасля Любанскага раённага фінаддзела. З мая 1937 года прызначаны начальнікам Фінансава-бюджэтнай інспекцыі Народнага камісарыята фінансаў БССР.

У лістападзе 1937 года стаў выконваючым абавязкі наркама фінансаў БССР, замяніўшы на пасадзе рэпрэсаванага наркама Е. П. Жуковіча. З 28 ліпеня 1938 года па 1941 год[2] быў наркамам фінансаў БССР.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны (1941—1944).

З 1944 па 1946 год — упаўнаважаным Народнага камісарыята нарыхтовак СССР па Беларускай ССР.

Са жніўня 1946 года — старшыня Пінскага абласнога выканаўчага камітэта[1].

У маі 1948 года быў прызначаны начальнікам Групы нарыхтовак Савета Міністраў БССР.

Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1940—1950)[1].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]