Кузьма Венедыктавіч Кісялёў
Кузьма Венедыктавіч Кісялёў (1 лістапада н.ст., 1903, Лабковічы, Магілёўская вобласць - 4 мая 1977) - беларускі палітык і дыпламат.
[правіць] Біяграфія
Скончыў медыцынскі факультэт Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці урач-неўрапатолаг, Інстытут чырвонай прафесуры ў Маскве. З 1932 па 1937 гады К. В. Кісялёў - навуковы супрацоўнік Усесаюзнага інстытута эксперыментальнай медыцыны. У 1936 годзе стаў кандыдатам медыцынскіх навук.
З 1937 па 1938 гады - народны камісар аховы здароўя БССР, з 1938 па 1940 гады - старшыня Савета народных камісараў БССР. У 1941-1942 гадах працаваў дырэктарам медыцынскага выдавецтва ў г. Маскве, старшынёй Ўльянаўскага абласнога выканаўчага камітэта, з 1943 па 1944 гадах быў першым намеснікам старшыні Савета народных камісараў Беларускай ССР.
З 1944 па 1958 гады - першы намеснік старшыні СНК і наркам (з 1946 міністр) замежных спраў БССР. З 1958 па 1966 гады - Міністр замежных спраў Беларускай ССР. Меў ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР, Вярхоўнага Савета БССР і членам ЦК КПБ.
Аўтар успамінаў "Запіскі савецкага дыпламата» (1974).
[правіць] Спасылкі
- Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
- Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
- www.peoples.ru
| Гэта пачатак артыкулу пра палітычнага дзеяча. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Главы ўрадаў Беларусі | ||
|---|---|---|
| Главы ўрада БНР | Раман Скірмунт • Вацлаў Ластоўскі | |
| Старшыня УВРК | Аляксандр Чарвякоў | |
| Старшыні СНК БССР | Аляксандр Чарвякоў • Іосіф Адамовіч • Мікалай Галадзед • Даніла Валковіч • Афанасій Кавалёў • Кузьма Кісялёў • Іван Былінскі • Панцеляймон Панамарэнка | |
| Старшыні Савета Міністраў БССР |
Панцеляймон Панамарэнка • Аляксей Кляшчоў • Кірыл Мазураў • Мікалай Аўхімовіч • Ціхан Кісялёў • Аляксандр Аксёнаў • Уладзімір Бравікоў • Міхаіл Кавалёў • Вячаслаў Кебіч | |
| Прэм'ер-міністры Рэспублікі Беларусь |
Вячаслаў Кебіч • Міхаіл Чыгір • Сяргей Лінг • Уладзімір Ярмошын • Генадзь Навіцкі • Сяргей Сідорскі • Міхаіл Мясніковіч | |
| Партал:Палітыка — Беларусь | ||
- Асобы
- Главы ўрада БССР
- Дыпламаты Беларусі
- Міністры аховы здароўя
- Міністры замежных спраў Беларусі
- Нарадзіліся ў Крычаўскім раёне
- Нарадзіліся ў 1903 годзе
- Нарадзіліся 1 лістапада
- Памерлі ў 1977 годзе
- Памерлі 4 мая
- Члены КПСС
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Беларускай ССР
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4 склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3 склікання
- Постаці палітыкі
