Іван Мікалаевіч Сяржанін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Мікалаевіч Сяржанін
Дата нараджэння 14 кастрычніка 1898(1898-10-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 лютага 1973(1973-02-02) (74 гады)
Грамадзянства
Дзеці Юрый Іванавіч Сяржанін, Галіна Іванаўна Сяржаніна
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера заалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук[1] (1957) і член-карэспандэнт АН БССР[1] (1959)
Навуковае званне
  • прафесар[d] (1958)
Альма-матар
Узнагароды
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іван Мікалаевіч Сяржа́нін[2][3] (14 кастрычніка 1898, Любань — 2 лютага 1973) — беларускі заолаг. Член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1959), доктар біялагічных навук (1957), прафесар (1958). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1968).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Заалагічная экспедыцыя Інбелкульта ў Палессе. 1926. Іван Мікалаевіч Сяржанін трэці злева

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1926). Працаваў настаўнікам у вёсцы Арлёва Любанскага раёна і ў Любані[4]. У 1938—1941 гадах навуковы супрацоўнік, у 1944—1958 гадах старшы навуковы супрацоўнік і загадчык аддзела Інстытута біялогіі АН БССР. У 1958—1971 гадах загадчык Аддзелам заалогіі і паразіталогіі АН БССР, адначасова ў 1944—1970 гадах дацэнт, прафесар, загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Працы па фаўністыцы, зоагеаграфіі і экалогіі, гаспадарчым значэнні каштоўных відаў млекакормячых. Даследаваў жывёльны свет запаведных тэрыторый Беларусі, правёў аналіз гістарычных змен і працэсаў фарміравання тэрыяфаўны, распрацаваў схему зоагеаграфічнага раянавання Беларусі і мерапрыемствы па ахове і аднаўленню колькасці баброў. На падставе дадзеных аб распаўсюджванні і адноснай колькасці наземных пазваночных вылучыў прыродныя вобласці і раёны ў Беларусі, цікавыя для планавання футравых нарыхтовак.

Аўтар каля 60 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій.

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Наякомаедныя // Фаўна БССР. — Мн., 1938. — Т. 1, вып. 1.
  • Волк и способы его истребления / И. Н. Сержанин ; Глав. упр. по делам охотничьего хозяйства при Совете министров Белорус. ССР. — Минск : Гос. изд. БССР, Ред. науч.-техн. лит., 1950. — 33 с. : ил. ; 22 см. — Библиогр.: с. 32 (5 назв.). — 5000 экз.
  • Млекопитающие Белорусской ССР и их хозяйственное значение: Автореферат дис. на соискание учен. степени доктора биол. наук / Белорус. гос. ун-т им. В. И. Ленина. — Минск: [б. и.], 1955. — 31 с.; 22 см.
  • Речной бобр и его биологические особенности. — Мн.: Изд-во АН БССР, 1951.
  • Белавежская пушча, навукова-папулярная лекцыя / Таварыства па распаўсюджванню палітычных і навуковых ведаў Беларускай ССР ; навук. рэд. А. Х. Шкляр, № 30 — Мінск: [б. в. , 1958. — 30, [2] с. — іл.
  • Млекопитающие Белоруссии. 2 изд. — Мн.: Изд-во АН БССР, 1961.
  • Определитель млекопитающих Белоруссии. — Мн.: Наука и техника, 1967 (разм з Ю. І. Сяржаніным і В. В. Слесарэвічам).

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]