Ігнацы Эмануэль Ляхніцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ігнацы Эмануэль Ляхніцкі
герб «Ляхніцкі»[d]
герб «Ляхніцкі»[d]
Нараджэнне 1793
Смерць 20 студзеня 1826(1826-01-20)
Род Ляхніцкія[d]
Бацька Антоні Дызмас Ляхніцкі
Маці Вераніка з Келпшаў[d]
Жонка Анэля з Трэмбіцкіх[d]
Дзеці Цыпрыян Ляхніцкі[d]
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень доктар філасофіі
Дзейнасць публіцыст, выдавец, парапсіхолаг
Месца працы
Чын
  • Камер-юнкер[d]

Ігнацы Эмануэль Ляхніцкі (польск.: Ignacy Emanuel Lachnicki; 1793 — 20 студзеня 1826, Варшава) — публіцыст і выдавец, даследчык гіпнозу, парапсіхолаг. Заснавальнік квартальніка «Pamiętnik Magnetyczny Wileński», у якім шмат месца займала тэорыя і практыка біяэнергетыкі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Ляхніцкіх герба ўласнага. Сын Антонія Ляхніцкага, сына Юзафа, і Веранікі з Келпшаў. Пляменнік дзяржаўнага дзеяча Ігнацыя Ляхніцкага.

Вучыўся ў Віленскім універсітэце, дзе абараніў 11 чэрвеня 1812 г. доктарскую працу на тэму аб хімічным растварэнні. Быў адэптам магнетызму, займаўся статыстыкай, пошукам залежаў солі ў Літве і Беларусі. Камер-юнкер расійскага двара (красавіка 1812). Прызначаны да Міністэрства паліцыі, дзе служыў у статыстычным аддзяленні. Удзельнічаў у замежным паходзе расійскіх войскаў у 1813 г. пры Галоўнай кватэры. У 1815—1817 г. збіраў статыстычныя звесткі на літоўскіх і беларускіх землях. У 1816 г. прапагандаваў распаўсюджванне Біблейскага таварыства. Быў рэдактарам і выдаўцом «Pamiętnik Magnetyczny Wileński» (3 тамы ў 1816—1817), «Dziejow Dobroczynnosci» (разам з масонамі Контрымам і А. Марцыноўскім у 1820—1823), «Wiadomosci Brukowych».

Выбраны членам-карэспандэнтам Камітэта па вучонай частцы імператарскага Чалавекалюбівага таварыства[ru] і ганаровым сябрам Мінералагічнага Дрэздэнскага таварыства (1818). У 1820 зацверджаны літоўскім генерал-губернатарам сапраўдным сябрам камітэта па вучонай частцы ў прадметах дабрачыннасці. З 1820 — сябра камісіі па разгляду радзівілаўскіх справаў.

Кантактаваў з філаматамі і філарэтамі, дапамагаў выдаць і распаўсюджваць 2-і том «Паэзіі А. Міцкевіча». Пад час следства ў 1823 г. хадайнічаў аб адданні Міцкевіча з-пад арышта яму на парукі. У 1823 годзе прызначаны літоўскім генерал-губернатарам у камісію па разгляду злоўжыванняў і непарадкаў па фінансах г. Вільні, у 1824 - сябрам камітэта па будаўніцтву ў Вільні палаца. Выступаў за вызваленне сялянаў.

Член масонскай ложы «Сябры чалавецтва» ў Гродне.

У 1825 праводзіў геалагічныя даследаванні па лініі ад Гродна ўздоўж Нёмана да межаў Курляндыі і Прусіі. Адкрыў горныя скалы юрскага перыяду. Пад час прац захварэў і памёр.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Даследаванне з хіміі аб растварэнні. Напісаная для атрымання ступені доктара філасофіі. Чытана публічна 11 чэрвеня 1812 г. — Вільня, 1812. — 17 с.;
  • Статыстычнае апісанне Літоўска-Гродзенскай губерні. — Вільня, 1817;
  • Звесткі аб спосабе лячэння вар’яцтва магнетызмам. — Вільна, 1821. — 20 с. (на польскай мове).

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з Анжаліка з Трэмбіцкіх. Дзеці:

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]