Індзейскія войны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Індзейскія войны
Кавалерыя ЗША пераследуе індзейцаў, каляровая літаграфія 1899 года
Кавалерыя ЗША пераследуе індзейцаў, каляровая літаграфія 1899 года
Дата 16221890
Месца Паўночная Амерыка, Злучаныя Штаты Амерыкі і Канада
Вынік ЗША і Канада пашырылі свае межы; была створана сістэма індзейскіх рэзервацый
Праціўнікі
Індзейскія плямёны Каралеўства Вялікабрытанія (1622—1783)
Францыя (1622—1763)
Сцяг ЗША ЗША (1783—1890)
Рэспубліка Тэхас (1836—1846)
 КША (1861—1865)
Сцяг Іспаніі Іспанія (1513—1821)
Сцяг Мексікі Мексіка (1821—1848)
Сцяг Канады Канада (1867—1890)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Індзейскія войны — серыя ўзброеных канфліктаў паміж карэнным насельніцтвам Паўночнай Амерыкі і Злучанымі Штатамі Амерыкі і Канадай. Таксама гэтым тэрмінам абазначаюць войны белых пасяленцаў з індзейцамі, якія папярэднічалі ўтварэнню ЗША і Канады.

Войны, распачатыя з каланіяльных часоў, працягваліся да бойні на ручаі Вундед-Ні і «закрыцця» амерыканскага Фронціра ў 1890 годзе. Іх вынікам стала заваяванне паўночнаамерыканскіх індзейцаў і іх асіміляцыя або гвалтоўнае перасяленне ў індзейскія рэзервацыі. Па падліках Бюро перапісу насельніцтва ЗША, паміж 1775 і 1890 гадамі адбылося больш за 40 войнаў, якія забралі жыцці 45000 індзейцаў і 19000 белых. Гэтыя грубыя лічбы ўключаюць жанчын і дзяцей абапал, паколькі часта падчас гэтых войнаў адбывалася знішчэнне грамадзянскага насельніцтва[1].

Індзейскія войны складаліся з серый меншых войн, паколькі паўночнаамерыканскія індзейцы, у адрозненне ад белых пасяленцаў, ніколі не былі адным цэлым. Лакальныя канфлікты адбываліся з удзелам асобных плямёнаў, невялікіх груп плямёнаў ці меншых індзейскіх фарміраванняў. Часам ствараліся досыць буйныя фармальныя альянсы плямёнаў, такія як Канфедэрацыя іракезаў.

Уплыў на дэмаграфію індзейскага насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Па выніках перапісу насельніцтва ў 2010 годзе 2 932 248 жыхароў ЗША вызначылі сябе як карэнныя амерыканцы (а таксама карэнныя жыхары Аляскі), што складае 0,9 % ад агульнага насельніцтва ЗША[2]. Да сённяшніх дзён гісторыкі і навукоўцы так і не прыйшлі да адназначнай высновы, колькі мільёнаў індзейцаў загінулі ахвярамі экспансіі еўрапейскіх каланізатараў і якая была папуляцыя насельніцтва Амерыкі да выяўлення яе еўрапейцамі[3][4]. Шырокія даследаванні працягваюць праводзіцца. Па прыкладных падліках насельніцтва паўночнай Амерыкі складала ад 2,1 да 18 мільёнаў чалавек[5].

На размытасць падлікаў таксама ўплывае мноства іншых фактараў, такіх, як эпідэміі, занесеныя з усходу, міжплемянныя войны, асіміляцыя, міграцыя ў Канаду ці Мексіку, зніжэнне нараджальнасці і іншыя фактары. Да другой паловы XIX стагоддзі папуляцыя карэнных жыхароў дасягнула сваёй крытычнай кропкі і складала паўмільёна чалавек. Многія навукоўцы сышліся ў меркаванні, што найбольшы фактар адыгрывала смяротнасць ад інфекцыйных хвароб, занесеных еўрапейцамі, ад якіх у індзейцаў не было імунітэту, бо яны раней ніколі не сутыкаліся з падобнымі захворваннямі[6]. Па прыкладных ацэнках падчас эпідэміі воспы, бушуючай сярод карэнных амерыканцаў, смяротнасць дасягала 80-98%[7].

Па дадзеных 1894 бюро перапісу насельніцтва ЗША, за апошнія 102 года ахвярамі індзейскіх войнаў загінулі 8500 індзейскіх воінаў і 5000 белых салдат. Пры гэтым сярод грамадзянскіх (уключаючы старых, жанчын і дзяцей) колькасць ахвяр была значна вышэйшай і дасягала 19 000 чалавек сярод белага насельніцтва і 30 000 сярод індзейскага насельніцтва. Рэальныя ж лікі могуць быць як мінімум у 2 разы вышэйшыя, асабліва на фоне таго, што перапіс імкнуўся пераменшыць колькасць ахвяр сярод індзейскага насельніцтва[8].

Ранні перыяд каланізацыі[правіць | правіць зыходнік]

Фактычна з самага пачатку гісторыі каланізацыі індзейцы вельмі агрэсіўна рэагавалі на ўварванні ў свае землі "белых прышэльцаў", пры гэтым само белае насельніцтва тады было малалікім і ўяўляла сабой шэраг ізаляваных паселішчаў-крэпасцяў, індзейцы ж часта самі ініцыявалі напады з мэтай выгнаць чужынцаў са сваіх земляў. А белыя нападалі на індзейцаў, каб засцерагчы сябе ад пастаянных набегаў, адначасова захопліваючы новыя зямельныя тэрыторыі, пашыраючы жыццёвую прастору. Так гэта справакавала мноства канфліктаў, найбольш вядомыя з якіх Джэймстаўская разня (1622), Пекоцкая вайна (1637), Бабровыя войны (1640—1701), Англа-Пахатанскія Войны, а XVIII стагоддзе адзначылася Тускарорскай вайной (1711—1715), Ямасійскай вайной (1715—1717), Вайной з французамі і індзейцамі (1754—1763), Паўстаннем Пантыяка (1763—1766) і мноствам іншых лакальных бітваў і канфліктаў.

Часцяком індзейскія войны былі следствам альянсаў паміж варожымі каланіяльнымі нацыямі, напрыклад ангельцамі і французамі. Напрыклад, такія канфлікты, як Вайна Дамера, Вайна каралевы Ганны, Вайна караля Георга, Вайна з французамі і індзейцамі ўяўлялі сабой канфлікты паміж рознымі каланіяльнымі нацыямі (ангельцы, французы і іспанцы) з удзелам індзейскіх плямёнаў.

Аналагічным чынам падчас Амерыканскай рэвалюцыі індзейскія плямёны маглі падтрымліваць розныя бакі канфліктаў, напрыклад племя чэрокі ў канфлікце падтрымлівала Брытанскую імперыю, здзяйсняючы набегі на сепаратыстаў, за што пасля рэвалюцыі сталі ахвярамі масавых пераследаў новай амерыканскай дзяржавы. Адначасова ўклад іншых індзейскіх плямёнаў у ўтварэнне ЗША, а менавіта анейда, тускарора і іракезаў, імкнуліся пераменшыць або зусім ігнаравалі.

Усходні Місісіпі[правіць | правіць зыходнік]

Пасля амерыканскай рэвалюцыі, у 1783—1812 гадах, брытанскія гандляры і ўрадавыя агенты пастаўлялі зброю для індзейцаў, якія жывуць у Злучаных Штатах, у надзеі, што калі ўспыхне чарговая вайна, індзейцы змагаліся б з непрыяцелем[9]. Яшчэ Брытанская імперыя збіралася ўтварыць «індзейскую аўтаномію», дзе сёння размяшчаюцца штаты Агаё і Вісконсін, каб спыніць там еўрапейскую экспансію, аднак з-за рэвалюцыі, дадзены план так і не быў ажыццёўлены і пад кіраўніцтвам генерала Уільяма Генры пачаўся пераслед плямёнаў, якія былі на баку брытанскай арміі і іх заваёва. Гэта прывяло да патоку індзейскіх бежанцаў, частка з якіх накіравалася на поўнач, у Канаду, а іншая частка — на поўдзень, у Мексіку. У першай палове XIX стагоддзя белае насельніцтва працягвала імкліва расці і пашыраць жыццёвую прастору, індзейскія плямёны, у імкненні захаваць свае тэрыторыі імкнуліся стрымліваць экспансію шляхам набегаў на каланістаў, што прывяло да ўзрастаючай колькасці скаргаў у федэральны ўрад. Так быў заснаваны новы "закон аб перасяленні індзейцаў 1830 года", які прапануе індзейцам альбо асімілявацца, каб як і каланісты весці сельскую гаспадарку, ці ж перамесціцца ў так званыя рэзервацыі ў абмен на продаж уласнай зямлі. Некаторыя плямёны, такія як семінолы, не жадалі падпарадкоўвацца законам, адчайна аказваючы супраціў амерыканскім войскам, у выніку плямёны альбо заганяліся ў малапрыдатныя землі, або прайгравалі, перамяшчаючыся ў рэзервацыі. Найбольшую агалоску атрымала этнічная чыстка і гвалтоўнае перасяленне індзейцаў з пяці цывілізаваных плямёнаў, якая стала вядомай, як «дарога слёз».

Заходні Місісіпі[правіць | правіць зыходнік]

XIX стагоддзе ў гісторыі заходняга Місісіпі таксама вядома сваімі шматлікімі канфліктамі з індзейскімі плямёнамі ў штатах Тэхас, Нью-Мексіка, Юта, Арэгон, Каліфорнія і Вашынгтон канфлікты працягваліся да 1860-х гадоў, розныя статыстычныя дадзеныя за 1850-90 гады ўвогуле паказвае ахвярамі індзейскіх войнаў упалі 21586, з якіх вайскоўцы і грамадзянскія асобы складалі 6596 (31%) і 14990 (69%) індзейцаў, аднак разлікі вяліся перш за ўсё загінуўшых салдат і ацэнкі сярод загінуўшых індзейцаў толькі прыкладныя і маглі быць заніжаныя, акрамя гэтага дадзеныя аб ацэнцы загінуўшых салдат таксама нельга лічыць поўнымі[10].

Больш за ўсё ўзброеных канфліктаў з карэннымі амерыканцамі адбылося бліжэй да межаў Мексікі, чым ва ўнутраных штатах. Толькі ў Арызоне было зафіксавана 310 бітваў паміж амерыканцамі і мясцовымі жыхарамі. Гэты штат таксама займае першае месца па колькасці ахвяр, якія складаюць не менш 4340 салдат і грамадзянскіх і ў 2 разы больш індзейцаў, пераважна Апач і Міхно. Прыкладна палова індзейскіх войн прыйшлася на штаты Арызона, Тэхас і Нью-Мексіка[11].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Thornton, American Indian Holocaust, 48-49.
  2. http://www.census.gov/prod/cen2010/briefs/c2010br-02.pdf
  3. Snow, Dean R. (June 16, 1995). «Microchronology and Demographic Evidence Relating to the Size of Pre-Columbian North American Indian Populations». Science. 268 (5217): 1601—1604. DOI:10.1126/science.268.5217.1601.
  4. American Indian Population Recovery in the Twentieth Century. — 2000. — ISBN 978-0-8263-2289-0.
  5. American Indian holocaust and survival: a population history since 1492
  6. Flight, Colette (February 17, 2011). «Smallpox: Eradicating the Scourge». BBC
  7. Aufderheide, Arthur C.; Rodríguez-Martín, Conrado; Langsjoen, Odin (1998). The Cambridge Encyclopedia of Human Paleopathology. Cambridge University Press. p. 205. ISBN 978-0-521-55203-5
  8. Report on Indians taxed and Indians not taxed in the United States (except Alaska). — 1894.
  9. Francis M. Carroll, A Good and Wise Measure: The Search for the Canadian-American Boundary, 1783—1842 (2001) pp 23-25
  10. Encyclopedia of Indian wars: western battles and skirmishes, 1850–1890. — 2003. — ISBN 0-87842-468-7.
  11. Michno, pg. 367