Іожэф Сігеці

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Іожэф Сігеці
Дата нараджэння

5.9.1892

Месца нараджэння

Будапешт

Дата смерці

19.2.1973

Месца смерці

Люцэрн

Краіна

Flag of Hungary.svg Венгрыя
Flag of the United States.svg ЗША

Прафесіі

выканаўца

Інструменты

скрыпка

Commons-logo.svg Іожэф Сігеці на Вікісховішчы

Іожэф (Джозеф, Жазеф) Сігеці (венг.: Szigeti József, 5 верасня 1892, Будапешт - 19 лютага 1973, Люцэрн) — венгерскі і амерыканскі скрыпач.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Сігеці — адзін з найбольш прыкметных скрыпачоў XX стагоддзя. Найбольш яскрава яго талент раскрыўся пры выкананні санат і партыі для скрыпкі сола Іагана Себасцьяна Баха (Эжэн Ізаі пад уражаннем ад гэтага выканання таксама напісаў 6 санат для скрыпкі сола, першая з якіх прысвечана Сігеці), а таксама маштабных канцэртаў Бетховена і Брамса. Сігеці цікавіўся сучаснымі яму музычнымі плынямі і часта даваў прэм'еры новых твораў для скрыпкі, у ліку якіх - канцэрты Эрнеста Блоха, Франка Мартэна і Альфрэда Казелы. У яго рэпертуары таксама былі творы Берга, Міё, Равеля, Руселя, Стравінскага. Сігеці належаць некалькі перакладаў і кадэнцый для канцэртаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.