Выпраменьванне

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Адлюстраванне пранікальных мажлівасцей трох тыпаў іанізуючай радыяцыі. Альфа-часціца (α) спыняецца аркушам паперы, бэта-часціца (β) — лістом алюмінію. Гама-хвалі (γ) праходзяць і скрозь тоўсты пласт волава, але магутнасць у час праходжання скрозь матэрыю зніжаецца.

Выпраменьванне — працэс выпрамянення і распаўсюджвання ў прасторы энергіі ў выглядзе хваляў і часціц. Паводле спосабу ўзаемадзеяння з матэрыяй выпраменьванне падзяляюць на два тыпы: іанізуючае і неіанізуючае. Іанізуючае выпраменьванне таксама называюць радыяцыяй. Узорамі неіанізуючага выпраменьвання з'яўляюцца радыёхвалі, цяпло і святло. Часціцы або хвалі выпрамяняюць (то бок зыходзяць ва ўсе бакі ад крыніцы выпраменьвання), што прывяло да ўласнай сістэмы фізічных вымярэнняў, якія выліліся ў навуку радыяметрыя.

Выкарыстанне выпраменьвання[правіць | правіць зыходнік]

Медыцына[правіць | правіць зыходнік]

Выпраменьванне, галоўным чынам — электрамагнітнае — выкарыстоўваецца для дыягностыкі, лекавання і даследаванняў. Так, рэнтгенаўскія хвалі праходзяць скрозь мышцы і іншыя мяккія тканкі, але спыняюцца перад шчыльнымі часткамі цела і ўтварэннямі. Гэтая ўласцівасць дапамагае ўрачам лакалізаваць пашкоджанні касцей або злаякасныя пухліны. Апошнія таксама паддаюцца лекаванню: радыяцыя іанізуе клеткі пухліны і або забівае яе, або спыняе яе рост.

Камунікацыі[правіць | правіць зыходнік]

Усе сучасныя сродкі сувязі выкарыстоўваюць электрамагнітнае выпраменьванне. Бесправадную сувязь забяспечвае радыевыпраменьванне, а ў аптычным валакне з-за малога каэфіцыенту паглынання звычайна выкарыстоўваецца інфрачырвонае выпраменьванне.[1]

Навука[правіць | правіць зыходнік]

Даследчыкі выкарыстоўваюць уласцівасці радыеактыўных атамаў для вызначэння ўзросту арганічных матэрыялаў. Узрост у іх вызначаецца радыевугляродным аналізам паводле колькасці нестабільнага ізатопу вугляроду-14. Пазначаныя атамы выкарыстоўваюцца для адсочвання распаўсюджання забруджвальнікаў у асяроддзі або розных рэчываў у арганізмах.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Семенов Ю.А. Оптоволоконные каналы (руск.) .

Шаблон:Ядзерная тэхналогія