Пратон
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Пратон | |
|---|---|
| Сімвал | ![]() |
| Маса | 938,272046(21) МэВ[1] |
| Антычасціна | Антыпратон ![]() |
| Класы | ферміён, адрон, барыён, N-барыён, нуклон |
| Квантавыя лікі | |
| Электрычны зарад | +1 |
| Спін | 1/2 |
| Ізатапічны спін | 1/2 |
| Барыённы лік | 1 |
| Дзіўнасць | 0 |
| Зачараванне | 0 |
| Іншыя ўласцівасці | |
| Час жыцця | >2,9×1029 гадоў |
| Схема распаду | няма |
| Кваркавы састаў | uud |
Пратон (ад старажытнагрэчаскага πρώτος — «першы, асноўны») — стабільная элементарная часціца, ядро атама вадароду. З'яўляецца найлягчэйшым ферміённым адронам і ўваходзіць у групу барыёнаў.
Маса пратона
= 1,672614(14)
10 −24 г (ці 938,27200 ± 0,00004 МэВ). Электрычны зарад пратона дадатны: e = +1,6021892
10 −19 Кулон. Спін пратона ½. Разам з нейтронамі пратоны ўтвараюць атамныя ядры ўсіх хімічных элементаў.
Уяўленне аб пратоне ўзнікла ў 1910-х гг. у выглядзе гіпотэзы, згодна з якой, ўсе ядры атамаў складаюцца з ядраў атамаў вадароду. Тэрмін пратон уведзены ў пачатку 1920-х гг. Э. Рэзерфордам, які ў 1919—1920 гг. назіраў атамы атамаў вадароду, выбітыя α-выпраменьваннем з атамаў іншых элементаў[2].
Зноскі
- ↑ http://physics.nist.gov/cuu/Constants/Table/allascii.txt Fundamental Physical Constants --- Complete Listing
- ↑ Тагиров Э. А. Протон // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
Літаратура [правіць]
- Сацункевіч І. С. Пратон // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 24—25. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
- Болсун А. Н. Краткий словарь физических терминов / Сост. А. И. Болсун — Мінск: Вышэйшая школа, 1979. — С. 282. — 416 с. — 30 000 экз.(руск.)
Cпасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пратон
| Гэта пачатак артыкула пра элементарныя часціцы. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |














