Ірэна Вейсайтэ
Ірэна Вейсайтэ | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 лютага 1928 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 снежня 2020[1] (92 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Муж | Grigori Kromanov[d] |
Род дзейнасці | выкладчыца ўніверсітэта, пісьменніца, літаратуразнаўца, тэатразнавец, тэатральны крытык, літаратар |
Навуковая сфера | літаратуразнаўства[2], тэатразнаўства[d][2] і theatre criticism[d][2] |
Альма-матар | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ірэна Вейсайтэ (літ.: Irena Veisaitė; 9 студзеня 1928, Каўнас — 11 снежня 2020, Вільнюс) — савецкая і літоўская літаратуразнаўца, тэатразнаўца і тэатральны крытык, грамадскі дзеяч; аўтар прац па літаратуры Заходняй Еўропы і гісторыі тэатра.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася ў Каўнасе ў яўрэйскай сям’і. У 1934—1941 гадах вучылася ў Каўнаскай гімназіі імя Шолам-Алейхема з навучаннем на ідышы. Падчас Другой сусветнай вайны ў Каўнаскім гета страціла бацькоў. У маці атрымалася перадаць яе літоўскай сям’і, якая хавала яе да прыходу Чырвонай Арміі.
У 1947 годзе скончыла Віленскую сярэднюю школу імя Саламеі Нерыс. У 1953 годзе скончыла Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт, дзе вывучала нямецкую мова і літаратуру. У 1963 годзе ў Ленінградскім дзяржаўным універсітэце абараніла дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук («Позняя лірыка Гейне: „Рамансера“»).
У 1953—1997 гадах выкладала ў Віленскім педагагічным інстытуце (пераўтвораным у 1992 годзе ў Віленскі педагагічны ўніверсітэт) курсы заходнееўрапейскай літаратуры, нямецкай літаратуры, гісторыі тэатра XX стагоддзя. З 1965 года дацэнт; у 1999 годзе ганаравана званнем ганаровага прафесара Віленскага педагагічнага ўніверсітэта.
З 1963—1964 гадоў вядомая як тэатральны крытык.
Памерла на 93 годзе жыцця 11 снежня 2020 года ў Вільні ад наступстваў каранавіруснай інфекцыі[3].
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Апублікавала звыш 200 артыкулаў у Літве і іншых краінах. Складальнік некалькіх кніг; суаўтар школьных падручнікаў.
Грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
У 1990 годзе разам з прафесарам Чаславам Кудабай стала сузаснавальнікам фонду адкрытай Літвы (Atviros Lietuvos Fondas). Да 1993 года была віцэ-старшынёй праўлення Фонду адкрытай Літвы, у 1993—2000 гадах старшыня праўлення. Член праўлення Інстытута адкрытага грамадства (Будапешт) і іншых міжнародных няўрадавых арганізацый, член кураторыўма культурнага цэнтра Томаса Мана ў Нідэ, член Літоўскага нацыянальнага камітэта ЮНЕСКА, мастацкага савета Міністэрства культуры Літвы.
Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]
- 1995 — Ордэн Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса чацвёртай ступені.
- 2006 — Медаль Барбары Радзівіл за заслугі ў галіне культуры і асветы.
- 2008 — Ганаровы знак Міністэрства навукі і адукацыі Літвы.
- 2012 — Медаль Гётэ за дзейнасць па літоўска-германскаму культурнаму абмену і грамадзянскую мужнасць.
Кнігі[правіць | правіць зыходнік]
- Ауримас Шведас, Ирена Вейсайте. Жизнь должна быть чистой. Перевод с литовского Анны Герасимовой. М.: Пробел-2000, 2019.
Зноскі
- ↑ Irena Veisaitė // https://www.vle.lt/straipsnis/irena-veisaite/
- ↑ а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ "Mirė koronavirusu sirgusi teatrologė, literatūrologė Irena Veisaitė". DELFI [літоўская]. Архівавана з арыгінала 2020-12-28. Праверана 2020-12-11.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 9 лютага
- Нарадзіліся ў 1928 годзе
- Нарадзіліся ў Каўнасе
- Памерлі 11 снежня
- Памерлі ў 2020 годзе
- Памерлі ў Вільнюсе
- Выпускнікі МДУ
- Выпускнікі СПбДУ
- Камандоры ордэна За заслугі перад ФРГ
- Узнагароджаныя медалём Гётэ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 9 студзеня
- Выжылі ў Халакосце
- Кандыдаты філалагічных навук