Ісак Натанавіч Віннікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ісак Натанавіч Віннікаў
руск.: Исаак Натанович Винников
Дата нараджэння 26 лістапада (8 снежня) 1897
Месца нараджэння
Дата смерці 5 ліпеня 1973(1973-07-05)[1] (75 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці semitologist, усходазнавец, арабіст, этнограф, фалькларыст, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера семіталогія[d], арабістыка, этнаграфія і фалькларыстыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Навуковае званне
  • прафесар[d]
Альма-матар

Ісак Натанавіч Віннікаў (26.11 (8.12). 1897, Хоцімск5 ліпеня 1973) — савецкі ўсходазнавец, этнограф, мовазнавец і лексікограф, адзін з буйнейшых даследчыкаў моў і культур семіцкіх народаў. Доктар філалагічных навук (1941), прафесар (1946).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1916-1922 гг. працаваў у сістэме народнай асветы. Скончыў Ленінградскі ўніверсітэт (1925), дзе і працаваў (у 1938-1942, 1945-1949 загадчык кафедры этнаграфіі, у 1945-1949 загадчык кафедры асірыялогіі і гебраістыкі). Адначасова ў 1929-1943 гг. навуковы супрацоўнік Інстытута этнаграфіі АН СССР (у 1941-1942 дырэктар). У 1943-1953 гг. старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута ўсходазнаўства АН СССР. Навуковыя працы па агульнай і семіцкай этнаграфіі, семіцкай эпіграфіцы, лексікалогіі і лексікаграфіі, арабскай філалогіі і дыялекталогіі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Вывучаў вераванні даісламскіх арабаў. Даследаваў бухарскі і кашкадар'інскі дыялекты (1936-1944), мову, фальклор і побыт арабаў Сярэдняй Азіі. Расшыфраваў, пераклаў і забяспечыў заўвагамі неапублікаваныя рукапісы К. Маркса (1941). У 1950-я гг. ажыццявіў дэшыфроўку і ўсебаковы філалагічны аналіз помнікаў фінікійскай і арамейскай пісьменнасці. Стварыў першы слоўнік фінікійскіх пунічных надпісаў з ІХ ст. да н.э. па II ст.н.э. (1958-1965), слоўніка і канкарданса помнікаў палесцінска-арамейскай мовы (1960).

Зноскі

  1. Isaak Natanovič Vinnikov // AlKindi

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць: Хоцімскі раён: гісторыка-дакум. хроніка / Гал. рэдактар Г. П. Пашкоў. — Мн.: БелЭн, 2003. — С. 507.