Фінікійскае пісьмо
Фінікійскае пісьмо — адна з першых зафіксаваных у гісторыі чалавецтва сістэм фанетычнага пісьма. З'явілася каля XV стагоддзя да н. э. і стала родапачынальніцай ўсіх сучасных алфавітных і многіх іншых сістэм пісьма.
Выкарыстоўвала кансанантны прынцып, г.зн. для запісу слоў выкарыстоўваліся толькі зычныя гукі, а значэнне галосных пакідалася на разуменне чытача. Тэкст запісваўся справа налева.
Гісторыя [правіць]
Фінікійскае пісьмо з'яўляецца адным з першых алфавітных пісьменстваў у свеце, аднак менавіта фінікійскія пісьменнасць дала пачатак некалькім галінаў алфавітнага пісьменства, і, на сённяшні дзень, практычна ўсе алфавітныя пісьменнасці свету (за выключэннем японскай каны і карэйскага пісьма) маюць карані менавіта ў фінікійскім пісьме. Іншыя пісьменствы, якія маюць алфавітную структуру -старажытнаперсідскі клінапіс і мераіцкае пісьмо, не прыжыліся.