Іён

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці

Іён, сін. іон (ад стар.-грэч. ἰόν, ión: “той, які ідзе”) – электрычна зараджаная часцінка, якая ўтвараецца з [[Атам|атама], або групы хімічна звязаных атамаў шляхам страты або далучэння электронаў. І. Могуць утварацца з атамаў, малекул, радыкалаў, іншых І.


Панятак і назва «І.» прапанаваныя М. Фарадэем у 1834. І са станоўчым зарадам (недахопам электронаў) завуцца катыёнамі, І. з адмоўным зарадам (лішкам электронаў) – аніёнамі. Знак зарада пазначаюць адпаведна знакамі плюс і мінус, велічыня зарада І. у адзінках зарада электрона пазначаецца лічбай, лічба 1 звычайна не пішацца (напрыклад, Na+, Cl—, Ca2+, SO42—.)


І. уваходзяць у склад малекул, у выглядзе самастойных часцінак сустракаюцца ў плазме, газах, вадкасцях, крышталях.


І. ў газах звычайна ўтвараюцца ў працэсе іянізацыі пад уздзеяннем часцінак або выпраменьвання з высокай энергіяй.


І. ў растворах утвараюцца ў працэсах электралітычнай дысацыяцыі электралітаў.


І. ў жывых арганізмах актыўна ўдзельнічаюць у абмене рэчываў, напрыклад у працэсах пераносу ўзбуджэння па нервах.