Аблога Полацка (1579)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аблога Полацка
Асноўны канфлікт: Лівонская вайна
Дата 11 — 31 жніўня 1579
Месца Полацк, Вялікае Княства Літоўскае
Вынік Здабыццё Стэфанам Баторыем Полацка. Працяг кампаніі.
Праціўнікі
Рэч Паспалітая Маскоўская дзяржава
Камандуючыя
Сілы бакоў
42 тысячы чалавек 7,5 тысяч чалавек
Страты
Невядомы 6 тысяч палонных. Вызвалены з палону з маёмасцю

Аблога Полацка — адна з асноўных падзей Лівонскай вайны. Войскі Рэчы Паспалітай пад камандаваннем караля Стэфана Баторыя тры тыдні трымалі Полацк у аблозе і вызвалілі яго. Да таго часу Полацк быў пад кантролем Маскоўскага дзяржавы ўжо 16 гадоў.

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1576 годзе скончылася «бескаралеўя», новым каралём і вялікім князем абраны сяміградскі ваявода Стэфан Баторый. Яго пасольства да вялікага князя маскоўсага Івана Васілевіча з прапановай працягу перамір’я было беспаспяховым. Вялікі князь Іван пайшоў на абвастрэнне канфлікту, у 1577 годзе, пакуль Стэфан Баторый займаўся падрыхтоўкай войск, маскоўкія ваяводы здзейснілі паспяховы паход у Лівонію, занялі ўсе вялікалітоўскія ўладанні на поўнач ад Дзвіны. Потым вялікалітоўскія войскі адбілі Дынабург і Вендэн. Сеймам было вырашана аб’явіць вайну Маскоўскай дзяржаве каб вярнуць страчаныя тэрыторыі. Праводзілася падрыхтоўка як войск, так і ідэалагічная.[1]

Падчас кампаніі і пачатку аблогі Полацка частка маскоўскі войск здзейсніла рэйд па Жамойці і лівонскіх землях Рэчы Паспалітай.

Сілы Рэчы Паспалітай[правіць | правіць зыходнік]

Перад кампаніяй, за кошт дадатковых падаткаў, наняты наёмнікі з Германіі і Венгрыі.

Пунктам збору была Свір.[2]

Войска Польскай кароны[правіць | правіць зыходнік]
  • Кавалерыя: 5634 чал. (5355 гусар, 279 казакаў і пяцігорцаў)
  • Венгерская кавалерыя: 1577 гусар
  • Нямецкая кавалерыя: 100 рэйтараў

Агулам: 7311 чал.

  • Пяхота: 1775 чал.
  • Венгерская пяхота: 2017 чал.
  • Нямецкая пяхота: 2736 чал.

Агулам: 6528 чал.

  • Прыватныя пошты кавалерыя: 3500 чал.
  • Прыватныя пошты пяхота: 1500 чал.

Агулам прыватных поштаў: 5000 чал.

Агулам войска Кароны: 18739 чал. (10811 кавалерыі і 8028 пяхоты)

Войска Вялікага княства Літоўскага[правіць | правіць зыходнік]
  • Наёмная кавалерыя: 2530 чал. (2150 гусар, 300 казакаў і пяцігорцаў, 80 стральцоў-кавалерыстаў)
  • Наёмная пяхота: 1445 чал. (735 вялікалітоўскай, 110 польскай, 600 казацкай)
  • Магнацкія пошты кавалерыя: 8300 чал.
  • Магнацкія пошты пяхота: 1700 чал.

Агулам магнацкіх поштаў: 10000 чал.

Агулам войск ВКЛ: 22975 чал. (19030 кавалерыі і 3945 пяхоты)[3]

Аблога[правіць | правіць зыходнік]

Вакол Полацка былі пабудаваны шанцы, якія падводзіліся да гораду з боку Запалоцкага пасада. Паводле плану, у іх павінны былі закласці міны для падрыву ўмацаванняў Полацка. Рабіліся падкопы пад сцены і вежы. З самага пачатку аблогі горад актыўна абстрэльваўся артылерыяй распаленымі ядрамі, што не прынесла вынікаў. Пасля гэтага спрабавалі падпаліць драўляныя сцены (пад час акупацыі горада маскоўскія войскі ўмацавалі горад дубовымі сценамі) сіламі добраахвотнікаў, што таксама не прынесла вынікаў.

Адзначалася мужнасць абаронцаў горада. Насельніцтва актыўна ўдзельнічала ў тушэнні пажараў. Не апошнюю ролю адыграла неспрыяльнае для войск Рэчы Паспалітай надвор’е. Рэйнгольдам Гейдэнштейнам адзначалася пагаршэнне стану дарог, што негатыўна ўплывала на лагістыку і, праз праблемы з пад’ездам гандляроў да лагера, на кошты і забеспячэнне правіянтам. Дадаткова ўскладнялі сітуацыю рэйды невялікіх груп маскоўскіх войск з Туроўлі і Сокала па лініях забеспячэння.

Пад час аблогі войска Рэчы Паспалітай трымала ў напружанні абаронцаў горада па ўсім перыметры. Пагаршэнне становішча войска стала прычынай для прыняцця ваенным саветам рашэння пра агульны штурме 28 жніўня. У гэты час палепшылася надвор’е.

29 жніўня пачаўся штурм. У хроніцы Бельскага паведамляецца аб паспяховым падпале вежы. Спробы патушыць пажар не прынеслі плёну. Нягледзячы на пажар, абаронцы паспелі ўзвесці роў на ўчастках абвалу сцяны і замацавацца на ім, тым самым не даўшы польскай і венгерскай пяхоце ўвайсці ў горад. Стэфан Баторый з военачальнікамі заняўся прыкрыццём адступлення войска, знаходзячыся на полі боя.

З мэтай прадухілення ўзмацнення брэшы абаронцамі было прынята рашэнне аб паўторным штурме. У гэты перыяд абаронцы панеслі значныя страты. Венгры здолелі прабіцца да абарончых збудаванняў. Відавочнай была перамога войск Рэчы Паспалітай, маральны дух абаронцаў падаў. Пачаліся перамовы. Частка абаронцаў вырашыла абараняцца да канца. Быў план аб падрыве парахавых запасаў, аднак стральцы з ліку абаронцаў раскрылі план і сілай вывелі з Сафійскага сабора кіраўнікоў. 31 жніўня горад капітуляваў на ганаровых умовах: было дазволена пакінуць горад з асабістай маёмасцю (6 тыс. чал.). Частка гарнізона з кіраўніцтвам, якое планавала абараняцца да канца, засталася ў палоне.

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

Заняцце Полацка дазволіла працягнуць наступ войскам Рэчы Паспалітай. Былі вернуты крэпасці Дрыса, Ніша, Туроўля. Пачалася аблога Сокала, які быў узяты крывавым штурмам. Суша капітулявала на ўмовах капітуляцыі Полацка. Былі здзейснены рэйды Філонам Кмітам па Смаленшчыне, а на паўднёвым тэатры баявых дзеянняў Канстанцінам Астрожскім і Міхаілам Вішнявецкім быў узяты ў аблогу Чарнігаў.

У гэтыя часы праявілі сябе як карысны сродак «лятучыя лісткі», якія перакладаліся на латынь і нямецкую мову і распаўсюджваліся па Еўропе. Сярод удзельнікаў аблогі быў Андрэй Курбскі, які пасля аблогі пісаў Івану Жахліваму «Дзе твае перамогі?»

Зноскі

  1. Филюшкин А. И. Окончание Ливонской войны 1558—1583 гг.: «Московская война» (1579—1582) Архивная копия от 12 ноября 2017 на Wayback Machine // История военного дела: исследования и источники. — 2015. — Специальный выпуск II. Лекции по военной истории XVI—XIX вв. — Ч. II. — C. 309
  2. Пенской В. В. Героическая оборона Полоцка в августе 1579 года Архивная копия от 24 сентября 2020 на Wayback Machine // Военно-исторический журнал. 2013. № 6. С. 65-71.
  3. Kotarski H. Wojsko polsko-litewskie podczas wojny inflanckiej 1576—1582… cz. II p. 104—105.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Kotarski, Henryk.Wojsko polsko-litewskie podczas wojny inflanckiej 1576—1582. Sprawy organizacyjne, cz. II //Studia i Materiały do Historii Wojskowości. T. 17. Cz. 1 Warszawa, 1971. P. 51-124.
  • Kupisz, Dariusz.Połock 1579. Warszawa: Bellona, 2003. 184 p.