Канстанцін-Васіль Канстанцінавіч Астрожскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Канстанцін (Васіль) Канстанцінавіч Астрожскі
Konstanty Wasyl Ostrogski.PNG
POL COA Ostrogski.svg
сцяг
Ваявода кіеўскі
1559 — 1608
Папярэднік: Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч
Пераемнік: Станіслаў Жалкеўскі
сцяг
стараста уладзімірскі
1550 — 1580
1588 — 1608
 
Нараджэнне: 12 лютага 1524({{padleft:1524|4|0}}-{{padleft:2|2|0}}-{{padleft:12|2|0}})
Тураў
Смерць: 23 лютага 1608({{padleft:1608|4|0}}-{{padleft:2|2|0}}-{{padleft:23|2|0}}) (84 гады)
Астрог

Канстанцін (Васіль) Канстанцінавіч Астрожскі (15261608) — дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ.

Радавод[правіць | правіць зыходнік]

Першым вядомым прадстаўніком роду Астрожскіх быў Даніла Астрожскі, які жыў на Валыні ў сяр. 14 ст.. Яго сын Фёдар Данілавіч (2-я пал. 15 ст.), удзельнік Грунвальдскай бітвы і Гусіцкіх войнаў, у канцы жыцця стаў інакам Кіева-Пячэрскай лаўры пад імем Феадосій. За набожнае і падвіжніцкае жыццё яшчэ ў 16 ст. быў прылічаны да святых.

Канстанцін Іванавіч Астрожскі (14601530), вялікі гетман літоўскі, памёр у 1530 ў Тураве, а пахаваны ў Успенскім саборы Кіева-Пячэрскай лаўры, дзе ёсць надмагілле з яго выяваю.

Жыццяпіс[правіць | правіць зыходнік]

Канстанцін-Васіль Астрожскі (фрагмент карціны кан. 16 ст.)

Нарадзіўся Канстанцін-Васіль Астрожскі у Тураве, там правёў дзяцінства і юнацтва. Пасля смерці бацькі выхоўваўся маці — Аляксандрай Сямёнаўнай з роду князёў Алелькавічаў. У доме бацькоў князь Канстанцін атрымаў добрую адукацыю і выхаванне ў духу праваслаўя. Дасягнуўшы паўналецця, Канстанцін-Васіль ажаніўся з Сафіяй з Тарноўскіх, галіцкіх магнатаў і графаў. У 27 гадоў ён займаў пасаду старасты ўладзімірскага, у 32 гады стаў кіеўскім ваяводам.

З узростам князь стаў свядомым і глыбока перакананым прыхільнікам праваслаўя, быў сярод тых нямногіх магнатаў. Хоць афіцыйна вышэйшым ктытарам у Кіеўскай мітраполіі лічыўся кароль, на справе Астрожскі быў найбольш значнай асобай сярод міран у справе ўладкавання праваслаўнай царквы. Канстанцінопальскі патрыярх Іерамія II, высока ацэньваючы пабожныя памкненні князя ў адносінах да Царквы, у сваіх граматах называў яго захавальнікам і паборнікам ладу ў Царкве на ўсіх паўднёва-заходніх землях Вялікага княства Літоўскага. У сваіх уладаннях Астрожскі заснаваў больш чым 600 цэркваў і 20 манастыроў, пры многіх з іх дзейнічалі шпіталі і школы.

Князь К. К. Астрожскі быў найбольш аўтарытэтным сярод абаронцаў Праваслаўнай царквы ва ўмовах падрыхтоўкі і заключэння Берасцейскай уніі. Пра сваю нязгоду з афіцыйнай палітыкай Рэчы Паспалітай ён неаднойчы заяўляў на сейме Польска-Літоўскай дзяржавы, звяртаўся з пасланнямі да караля, жыхароў Рэчы Паспалітай, да праваслаўных епіскапаў. Ён быў арганізатарам і актыўным удзельнікам праваслаўнага сабора 1596 г., які праходзіў у Брэсце адначасова з уніяцкім пад кіраўніцтвам Нікіфара Кантакузіна – пасланніка Канстанцінопальскага патрыярха. Пасля падпісання уніі князь працягваў барацьбу ў абарону правоў праваслаўных.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Памятны крыж побач з Петрапалаўскім саборам

У Мінску, побач з Петрапалаўскім саборам, стаіць памятны крыж надпісам: "Да 400-годдзя памяці дабравернага князя Канстанціна Васілія Астрожскага (1506-1608), славутага дзяржаўнага і царкоўнага дзеяча. 13/26 лютага 2008 года"

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]