Абу Бакр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Абу Бакр
араб.: أبو بكر
Abu bakr.png
сцяг
1-ы Праведны халіф
632 — 22 жніўня 634
Папярэднік: Мухамад
Пераемнік: Умар
 
Веравызнанне: іслам
Нараджэнне: 573({{padleft:573|4|0}})
Мекка
Смерць: 22 жніўня 634({{padleft:634|4|0}}-{{padleft:8|2|0}}-{{padleft:22|2|0}})
Медзіна
Пахаваны: Масджыд ан-Набаві, Медзіна
Бацька: Усман
Маці: Сальма ібн Сахр
Дзеці: сыны: Абд ур-Рахман
дочкі: Аіша
Ісламскія заваяванні пры праведных халіфах. I — тэрыторыя, кантралюемая ісламскай палітыяй на момант смерці Мухамада; II — заваяванні пры Абу Бакры; III — заваяванні пры Умары; IV — заваяванні пры Усмане

Абу Бакр Абдала ібн Усман ібн Амір ібн Абд-уль-Уза ібн Амр ібн Кааб ібн Саад ібн Тамім ібн Мура ат-Таі (каля 572 — 23 жніўня 634) — першы халіф, паплечнік і адзін з цесця Мухамада.

Нарадзіўся ў сям'і Усман (больш вядомы як Абу Кухафа) і Сальма (больш вядомая як Ум аль-Хайр). Да прыняцця ісламу быў адным з найбагацейшых купцоў Мекі. Склаў сабе значны дастатак гандлёвымі прадпрыемствамі; займаў месца суддзі, карыстаўся ў Мецы вялікай павагай, дзякуючы грунтоўнаму знаёмству з гісторыяй свайго племя і майстэрскаму тлумачэнню сноў.

Адрозніваўся непахіснай верай у місію Мухамада, за што прарок абяцаў яму рай яшчэ пры жыцці.

У 623 годзе выдаў сваю дачку Аішу замуж за Мухамада. Пасля смерці прарока ў 632 годзе, супакоіў мусульман і быў абраны халіфам (намеснікам), паколькі яшчэ пры жыцці прарока па яго даручэнню не раз быў імамам.

Паміраючы, паказаў на свайго сябра Умара, як на свайго пераемніка. Абу Бакра апісваюць чалавекам мяккага нораву, але з цвёрдымі маральнымі правіламі. Ён сабраў рассеяныя месцы Карана; пачаў заваяванне Сірыі. Пахаваны побач з прарокам.

Шаблон:Сахабы Шаблон:Накшбандзі