Магамет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Муха́мад (араб.: محمد, часам выкарыстоўваецца перадача Маха́мед, Муха́мед, таксама захавалася ўжыванне галіцызмаў Магаме́д, Магаме́т; нар. 20 (22) красавіка 571 (паводле некаторых крыніц 570), 12 чысла месяца рабіўль-аваль па мусульманскім календары, у панядзелак, перад самым усходам сонца, Мекка — пам. 8 чэрвеня 632, Медзіна) — арабскі прапаведнік адзінабожжа і прарок іслама, цэнтральная (пасля адзінага Бога) фігура гэтай рэлігі; менавіта Мухамаду Бог паслаў яго свяшчэннае пісанне — Каран. Называецца таксама Пячаткай Прарокаў, Спадаром Прарокаў і Прарокам Суднай часіны. У іман мусульманіна ўваходзіць перакананасць у тым, што Мухамад з'яўляецца пасланнікам Бога ў шэрагу з іншыміпрарокамі (гэта зафіксіравана ў ісламскім сімвале веры — Шахадзе) і з'яўляецца апошнім прарокам; палітычны дзеяч, заснавальнік і галава мусульманскай абшчыны (умы), якая ў працэсе яго непасрэднага кіравання склала моцную і даволі буйную дзяржаву.

Мухамад належыў да племені курайш. У 595 годзе ажаніўся з Хадзіжай. Прыціскаемы мекканцамі-язычнікамі за свае манатэістычныя перакананні, у 622 годзе ён перасяліўся з Меккі ў Ясрыб, які пасля гэтага стаў звацца Медзінай (гэта дата — хіджра — пераезд — з'яўляецца пачаткам мусульманскага календара), а потым разам са сваімі прыхільнікамі заваяваў Мекку. Да моманту смерці Мухамада ў 632 годзе ў Іслам быў абернуты ўвесь Аравійскій паўвостраў, а ў хуткім часе пасля смерці прарока яго спадкаемцы («намеснікі», халіфы) пакарылі вялікія тэрыторыі азіяцкіх і афрыканскіх уладанняў Візантыйскай імперыі, часткова Еўропу, распаўсюджваючы іслам, арабскую культуру і мову, а пасля таксама і назапашаныя (у тым ліку антычнай цывілізацыяй) навуковыя веды, якія аказалі непасрэдны ўплыў на развіццё навукі ў целым; дадзеная культурна-моўная і рэлігійная прастора захоўваецца да сённяшняга часу.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]