Алі ібн Абу Таліб
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Алі ібн Абу Таліб араб.: علي بن أبي طالب |
||
|
||
|---|---|---|
| 656 — 661 | ||
| Папярэднік: | Усман | |
| Пераемнік: | Хасан (улада была захоплена Муавіяй I) | |
| Веравызнанне: | Іслам | |
| Нараджэнне: | 598 / 600 Кааба, Мека |
|
| Смерць: | 24 студзеня 661 Эль-Куфа, Арабскі халіфат |
|
| Пахаваны: | Мячэць Імама Алі, Эн-Наджаф (Ірак) | |
| Бацька: | Абу Таліб | |
| Маці: | Фаціма бінт Асад | |
| Жонка: | 1) Фаціма 2) Ума аль-Банін 3) аль-Ханафія |
|
| Дзеці: | ад 1-га шлюбу сыны: Хасан, Хусейн дочкі: Ум Кулсум і Зейнаб ад 2-га шлюбу сыны: Абас, Амар, Джафар і Усман ад іншых жонак сыны: Мухамад, Абдула і Абу Бакр |
|
Алі ібн Абу Таліб - علي بن أﺑﻲ طالب -(нарадзіўся каля 600 года ў Мецы, памёр ад ранаў, атрыманых у выніку замаху, арганізаванага харыджытамі, 24 студзеня 661 года ў Куфе) – найбліжэйшы сябра і адначасова стрыечны брат прарока Мухамада, муж яго дачкі Фацімы. Паводле сунніцкай трактоўкі належыць да чатырох так званых "справядлівых халіфаў" (рашыдун). Яго асоба і дзенні — цэнтральны аспект шыіцкай плыні ў ісламе.
У 656 годзе стаў халіфам. Але супраць яго выступіла жонка Мухамада Айша, з ваяром Амеядаў Муавія. Алі быў забіты ў выніку замаху харыджытаў, якія асуджалі яго за празмерную, на іх думку, гатовасць да кампрамісу. Магіла з целам Алі ў іракскім горадзе Куфа з'яўляецца месцам рэлігійных паломніцтваў, перадусім шыітаў.
Спасылкі[правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Алі ібн Абу Таліб
| Папярэднік: Усман |
Халіф 656—661 |
Пераемнік: Муавія I |
| Папярэднік: — |
1 Імам 632—661 |
Пераемнік: Хасан ібн Алі |