Агафія Сямёнаўна Грушэцкая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Агафія (Агаф'я) Сямёнаўна Грушэцкая — руская царыца, з дваранскага роду Грушэцкіх. Поўнае iмя — Яўфiмiя-Агафія Сямёнаўна Грушэцкая. Дачка Сямёна Фёдаравiча Грушэцкага — смаленскага шляхцiча польскага паходжання, затым дваранiна маскоўскага, чарнавскага ваяводы, баярына. Год нараджэння 1663. З 18(28(па стар. стылю)) лiпеня 1680 г. у шлюбе за Гасударом Царом i Вялiкiм Князям Фёдарам Аляксеевiчам (30.05.1661- 27.04.1682). Ад гэтага шлюбу было адно дзiцяцi — памершы ў маленстве царэвiч Iлля Фёдаравiч (11 (21) лiпеня— 21 (30) лiпеня 1681 г.). Агафія Сямёнаўна памёрла на трэцi дзень пасля родаў 14(24) лiпеня 1681 года. Пахавана ва Увазнясенскiм манастыры, Масква.

Жыццё царыцы рускай Агафii Грушэцкай[1][правіць | правіць зыходнік]

Iкона «Св. Фёдар Страцiлат i вмч. Агафiя». Дар цара Фёдара Аляксеевiча i царыцы Агафii Грушэцкай ў Аляксандраўскi Успенскi монастыр
Малюнак савана Агафii Грушэцкай

Агафія Сямёнаўна была дачкой смаленскага шляхцiча польскага паходжання, дваранiна маскоўскага, чарнаўскага ваяводы Сямёна Фёдаравiча Грушэцкага. Яна атрымала выдатнае для свайго часу выхаванне. Яна вумела чытаць i пiсаць, бегла размаўляла па-польску (яе няня была палячка), разбiралася ў лацiнскiх кнiгах, мела дастаткова яснае ўяўленне а жыццi на Захадзе и нават разумела, калi пры ёй гаварылi па-французcкi; а так сама вумела граць на клавiсiне. Яна была адной з самых найпрыгажэйшых дзяўчын свайго часу. «Тварам — анёл нябёсны, i розумам светла» — так казалi а блакiтнавочай прыгажуне Агафii. Царэвiч Фёдар Аляксеевiч забачыў яе ў натоўпе пад час хроснага ходу, на Пасху, вясною 1680 году. Пад час, калi той прахозiў мiма яе, яна страцiла прытомнасць, бо некалi менавiта гэты твар, як жанiха, ей паказала старая варажэя пад час мiстычнага рытуалу-прадказання. Царэвiч, парушаючы благачынне, пакiнуў хросны ход i кiнуўся да юнай прыгажунi на дапамогу. Твар непрытомнай дзяўчыны здзiвiў царэвча сваёй прыгажосцю i як рысы моцна запалi яму ў сэрца. Ён даручыў Языкаву навесцi даведкi аб ёй. Выявiлася, што гэта Агафія Сямёнаўна Грушэцкая, i што жыве яна з матуляй у доме дзядзькi, думнага дваранiна Сямёна Iванавiча Забароўскага (брата яе мацi), якi да 1677 кiраваў Манастырскiм загадам. Малады цар наказаў перадаць яе дзядзьке, Забароўскаму, «каб ён тую сваю пляменнiцу захоўваў i без загаду замуж не выдаваў». Не жадаючы парушаць старадаўнiх звычаяў, цар загадаў склiкаць усiх прыгожых дзяўчын з вышэйшага асяроддзя i абраў з iх Грушэцкую. У расходных дварцовых запiсах захавалiся iмёны тых дзяўчын, якiя ў лiпене 1680 г. былi прывезены для выбару з iх асяроддзя нявесты. Усяго iх налiчвалася каля 20. Вось спiс некаторых адхiленых дзявiц, пасля агледзiн вярнутых па дамам: дачкi Фёдара Куракiна, Марфа i Анна Фёдараўна; дачка Iвана Хiтрова, Васiлiса; дачка акольнiчага, князя Данiлы Вялiкага — Галiна; дачка стольнiка, князя Нiкiты Растоўскага; дзве дачкi князей Сямёна i Аляксея Звянiгародскiх; дачкi князей Сямёна Львова, Валадзiмiра Валконскага. Усiм дзяўчынам, якiя былi на агледзiнах, даны гасударавы жалаваннi: чатыры зарбавы (род парчы) — кошт 101 руб.; 40 арш. атласаў; 70 арш. аб'ярэй (плотная шоўкавая тканiна); 180 арш. камак. Даведаўшыся а выбары цара, адзiн з яго блiжэйшых сваякоў — Iван Iллiч Мiласлаўскi — стаў разпаўсюджаваць а царскай нявестке самыя нялепыя выдумкi, каб перашкодзiць з‘яўленню на першых ролях у царскiм палацу незнатнай дваранкi. Але ж ён дасягнуў толькi таго, што на яго зрушыўся гнеў цара, i толькi заступнiцтва Агафii Сямёнаўны ратавала яго ад апалы. Цар iзноў дазволiў Мiласлаўскаму з'яўляцца да двару, але яго ўплыў ўжо не звярнуўся. Шлюб цара быў спраўлены яго фаварытамi — I.М. Языковым i А. Т. Лiхачовым. «Людзi новыя i нязнатныя, яны толькi сваёй спрытнасцi i лiслiвасцi былi абавязаны сваiм наблiжэннем да Фёдара, вельмi прывязаўшымуся да нiх. У барацьбе за перавагу з Мiласлаўскiмi, за якiмi стаялi сёстры i цёткi цара, новыя фаварыты мелi патрэбу ў моцнай падтрымцы, а яе магла аказаць iм, як ранней Нарышкiну Мацвеяву, толькi маладая царыца. Мiласлаўскiя прама прыпiсвалi шлюб Фёдара iх iнтрыге». I супраўды, пасля шлюбу ўплыў Лiхачова i Языкова рэзка ўзрос, а Мiласлаўскiя адышлi у цень.

18 (28) лiпеня 1680 года адбылося вянчанне Фёдара Аляксеевiча з Агафiяй Сямёнаўнай Грушэцкай. Шлюб адсвяткавалi без уселякага чыну, вяльмi сцiпла, без уселякай раскошы, нават сцiплей, чым гэта было пры шлюбе цара Аляксея Мiхайлавiча з Наталляй Кiрылаўнай. Толькi Сімяон Полацкі i новы прыдворны пiiт i вучань беларуса, манах Сiльвестар Мядзведзеў, склалi шырокавяшчальные оды на гэтую «вялiкую i радасную для ўсёй зямлi Рускай урачыстасць». Краiна ж была паведамлена лаканiчнай акружной граматай (СГГиД. Т.4. № 121). Дзядзька яе, з боку мацi, Сямён Забароўскi, трапiў ў лiк думных дваран, з 20-га лiпеня — баярын. Так сама баярства было дано i яе бацьке. Анна i Фёкла, сёстры Агафii, былi выданы за знатных жанiхоў. Першая, Анна, за сiбiрскага царэвiча Васiлiя, другая, Фёкла, стала княгiняй Урусавай, i шчодрае прыданае атрымалi абодзве сястры царыцы па мiласцi цара. Маладыя сваякi, Грушэцкiя, яе дваюрадныя браты, атрымалi баярскi чын «жыльцоў», малодшы чын пры двары. А пазней яны атрымалi i сяло Аляксандрава (сёння пасёлак Щапава, Падольскi раён, Маскоўская вобласць). Матулi яе, баярыне Марыi Iванаўне грушэцкай (у дзявоцтве Забароўская), падараваны былi сяло Васiлеўскае (Падолскi раён, Маскоўская вобласць) з Ардынцамi, Барысаўскай, Быкаўкай i Бяконтавым. Адразу пасля шлюбу цар заняўся ўзвядзеннем новых драўляных харомаў як для сябе i для сваёй жонкi, так i для сваiх сясцёр, бóльшых i меншых цароўн. Яго харомы былi пабудаваны каля церама побач з заходняй сцяной Уваскрасенскай турэмнай царквы; сюды ж былi перанесяны i харомы Наталлi Кiрылаўны.

Агафiя Сямёнаўна была сапраўднай гаспадарыняй у дзяржаве, але, кахаючы свайго слабога ды хiлага мужа, ўсё ж такi выдзвiгала яго наперад; i выходзiла так, быццам дзейнiчаў сам цар Фёдар, i гэта моцна ўзвышала яго ў вачах народу. Ён быў мiласэрным: анёльскi чыста была душа яго, i ён супраўды iмкнуўся зрабiць шчаслiвым свой народ. Але ўплыў разумнай жонкi выяўляўся не толькi ў гэтым. Цар Фёдар Аляксеевiч першым з рускiх апрануў польскую вопратку, чаму паследвалi i усе прыдворныя, адмянiў звычай брыць галаву i пачаў насiць длiныя валасы. Голiкаў казаў: «Цар не любiў пышнасцi нi ў вопратцы, нi ў стале, нi ва уборах. Гэтую эканомiю паддрымлiвал манарх наказам не насiць татарскай вопратцы i загадаў хадзiць у падобнай польскай, цi старажытна расiйскай, паўночнаму клiмату ўласцiвцую». У царскiх пакоях з'явiлася многа навiзны, шмат з чаго дагэтуль многiм i не снiўшагася. Многiя прадворныя — i не лёгкадумная моладзь, а важныя сталыя баяры — пачалi свае борады падстрыгаць ды тытунёвым зеллем у адкрытую дымiць, а сёй-той з iх i ў кароткаполую нямецкую вопратку прыбраўся. Угаварыла мужа знiшчыць ахабнi, агiдную жаночую вопратку… увесцi галенне барод i стрыжку валос, польскiя шаблi i кунтушы i, што яшчэ важней, дапусцiць у Маскве закладку польскiх i лацiнскiх школ.

Гасудар Фёдар Аляксеевiч, разам з царыцай Агафiяй Сямёнаўнай Грушэцкай, паставiлi ў iканастас Срэцiнскага манастыру ў 1680 годзе абразы святых заступнiкаў царскай сям'i. На аднолькавым аддаленнi ад царскiх варотаў былi размешчаны iконы святога Фёдара Страцiлата i святой пакутнiцы Агафii[2]. Аналагiчная iкона была передана ў Аляксандраўскi Успенскi манастыр.

11 (21) лiпеня 1681 года краiне было ўрачыста абвешчана аб нараджэннi у царскай пары першынца — царэвiча Iллi Фёдаравiча. Але, Агафiя Сямёнаўна памерла праз тры днi пасля нараджэння сыну, 14(24) лiпеня, першай гадзiны дня ў першай чвэрцi, на памяць апосталу Акiлы[(Особы великокняжеской и царской фамилии, почивающия в Вознесенском монастыре. М. 1902, стр. 19)]. Скананне яе было цяжкiм ударам для Фёдара Аляксеевiча : ён праводзiў труну да Чырвонага ганку i да саней, але не ў стане быў прысутнiчаць на пахаваннi ва Узнясенскiм манастыры, i на працягу ўсяго саракаусту да панiхiд выхаду не было; толькi на саракавы дзень, 22 жнiўня (1 верасня), ён слухаў панiхiду ва Узнясенскiм манастыры. На жаль, немаўлятка перажыў сваю мацi ўсяго толькi на тыдзень. Нованароджаны царэвiч Iлля памёр 21 (30) лiпеня. Цар так сама i яго праводзiў толькi да Чырвонага ганку i да саней i не пайшоў ў Архангельскi сабор на пахаванне. Праз паўгады пасля гэтай сумнай падзеi, цар абраў сябе ў нявесты Марфу Мацвеўну Апраскiну (нар. 1664 г.), але ж праз два месяцы, пасля шлюбу, Гасудар раптоўна сканаў ў Маскве на 21-м годзе жыцця, так i не пакiнуўшы пасля сябе наследнiка.

У 1929 г. Увазнясенскi манастыр, якi ў сярэднiя вякi служыў месцам пахавання прадстаўнiкоў маскоўскага вялiкакняжыцкага роду жаночага полу, i ў якiм была пахавана Агафiя Сямёнаўна, быў зруйнаваны бальшавiкамi, а белакаменныя саркафагi, з астанкамi царыц, былi вывязены ў падземную палату паўднёвай прыбудовы Архангельскага сабору, дзя знаходзяцца i сёння. Надмагiльны надпic над яе пахаваннем наступны: «Царыца Агаф'я, народжаная Грушэцкая. Жыццё яе было 18 гадоў».

Вялiкую нечаканасць пры даследваннях позных саркафагаў з някропалю былога Узнясенскага сабору Крэмля, якi служыў радавой пахавальняй вялiкiх князёў i першых цароў Расii (спачатку з роду Рурыкавiчаў, а потым i Раманавых), даставiла захаванне царыцы Агафii Сямёнаўны Грушэцкай, першай жонкi юнага цара Фёдара Аляксеевiча. На яе шкiлеце, на грудзi, пад адзёжай, ляжаў залаты наперсны крыжык, упрыгожаны каляровай эмаллю з надпiсамi, — у больш ранейшых захаваннях гэтай пахавальнi, такiя крыжы не сустракалiся. Цела царыцы пры захаваннi было завернута ў шаўковы саван. Выдатна захаваўся яе галаўны ўбор — валаснiк на падкладке. Аднак ад савана i плацця Агафii Грушэцкай да нас дайшлi толькi iх незначныя фрагменты, што, тым не менш, не перашкодзiла даследвальнiкам аднавiць малюнак савана[3].

Зноскі

  1. Артыкул напiсаны паводле даследванняў Грушэцкага А. Л. (Алег Леанiдавiч).
  2. http://chron.eduhmao.ru/img_6_8_0_4.html
  3. Журнал «Наука и жизнь», № 1 2007 г. — Вознесенский некропль Кремля.

Крынiцы iнфармацыi[правіць | правіць зыходнік]

  • Журнал «Наука и жизнь», № 1 2007 г. — Вознесенский некропль Кремля. (Доктор исторических наук Т. Панова, Н. Синицина, реставратор).
  • Л. Жданов. «Пётр и Софья» (роман).
  • Биография.ру — биографическая энциклопедия (Феодор Алексеевич).
  • Красницкий А. И. (псевдоним — А. Лавинцев). «Царица-полячка» (роман). 1902 г.
  • Валерий Ярхо. «Друг царя, государственный преступник…».
  • Сахаров А. «Пётр I (Династия Романовых)».