Адольф Буш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адольф Буш
ням.: Adolf Georg Wilhelm Busch
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 8 жніўня 1891(1891-08-08)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 чэрвеня 1952(1952-06-09)[1][2][…] (60 гадоў)
Месца смерці
Краіна
Бацька Вільгельм Буш
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Willy Hess[d], Bram Eldering[d] і Fritz Steinbach[d]
Прафесіі кампазітар, канцэртмайстар, музычны педагог
Інструменты скрыпка
Жанры класічная музыка
Выхаванцы Іегудзі Менухін
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адольф Георг Вільгельм Буш (ням.: Adolf Georg Wilhelm Busch; 8 жніўня 1891, Зіген — 9 чэрвеня 1952, Гілфард, штат Вермонт) — нямецкі скрыпач , канцэртмайстар і педагог. Сын музычнага майстра Вільгельма Буша, брат дырыжора Фрыца Буша і віяланчэліста Германа Буша.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Боне ў Хуга Грутэрса (з дачкой якога Элізай у 1913 годзе ажаніўся), затым у Кёльнскай кансерваторыі ў Фрыца Штайнбаха і Брама Элдэрынга і ў Берлінскай музычнай акадэміі. З 1912 годзе граў у аркестры Венскага канцэртнага таварыства, з 1919 года выкладаў у Берлінскай музычнай акадэміі. У 1919 годзе заснаваў струнны квартэт Буша, вядомы сваімі запісамі ўсіх квартэтаў Бетховена; пры выкананні фартэпіянных квінтэтаў і ў дуэтах і трыа сталым партнёрам Буша выступаў Рудольф Сёркін, які ажаніўся пасля з дачкой Буша Ірэнай.

У 1927 годзе Буш з’ехаў з Германіі ў Швейцарыю, жыў і працаваў у Базелі, быў адным з заснавальнікаў Базельскага камернага аркестра. У 1939 г. эміграваў у ЗША. У 1951 годзе разам з Сёркіным заснаваў летнюю музычную школу Марлбара.

Зноскі

  1. а б Adolf Busch // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Adolf Busch // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.