Адольф фон Шварцэнберг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Граф Адольф фон Шварцэнберг
Герб Шварцэнбергаў
Помнік Адольфу фон Шварцэнбергу і Міклашу Пальфі ў Дзьёры (Венгрыя)

Адольф фон Шварцэнберг (ням.: Adolf von Schwarzenberg; 1547[1]29 ліпеня 1600, Буда) — граф Свяшчэннай Рымскай імперыі, знакаміты аўстрыйскі военачальнік XVI стагоддзя.

Першы граф Шварцэнберг. Прадстаўнік вядомага з XII стагоддзя франконскага дваранскага роду Шварцэнбергаў з Зайнсхайма, які пазней уступіў у аўстрыйскае падданства.

Удзельнік рэлігійных войнаў. Асабліва адрозніўся ў войнах на ўсходніх межах імперыі, камандуючы палком імперскіх войскаў супраць туркаў.

У 1599 годзе за перамогу над туркамі ў бітве каля Раба (цяпер венгерскі горад Дзьёр) атрымаў тытул імперскага графа і права дадаць у фамільны герб поле з галавой мёртвага турка, якому крумкач выдзёўбвае вочы.

Загінуў пры аблозе Буды ў Венгрыі ў 1600 годзе пры мецяжы ландскнехтаў, якія пакутавалі ад нястачы ежы і грошай, і вырашылі здацца туркам. Адольф запрацівіўся і быў імі забіты. Імператар Рудольф II арганізаваў Адольфу фон Шварцэнбергу пышнае пахаванне і пабудаваў мемарыял у Вене.

Меч военачальніка захоўваецца цяпер у арсенале Вены.

Яго адзіны сын Адам фон Шварцэнберг (1583—1641), быў саветнікам курфюрста Брандэнбурга падчас Трыццацігадовай вайны.

Зноскі

  1. Па іншых даных у 1551 годзе

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]