Аер звычайны
| Аер звычайны | ||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Аддзел: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Падпарадак: | ||||||||||||||
| Сямейства: | ||||||||||||||
| Род: | ||||||||||||||
| Від: |
Аер звычайны |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
Acorus calamus L., 1753 |
||||||||||||||
| ' | ||||||||||||||
|
||||||||||||||
Ае́р звыча́йны, Аiр[1] (Acorus calamus) — шматгадовая травяністая расліна сямейства ароідных.
Змест |
[правіць] Апісанне
Вышыня да 120 см. Тоўстае (да 3 см) паўзучае карэнішча. Лісце доўгае, мечападобнае. Кветкі зеленавата-жоўтыя, у цыліндрычных катахах. Плады — сухія ягады. Пашыраны па ўсёй Беларусі па берагах рэк, азёр, старыц, на балотах утварае зараснікі. Цвіце у маі — чэрвені. Народныя назвы: ірны корань, шувар, касатар, явар, ярай, яір, ярнік, татарнік.
[правіць] Гісторыя
Радзіма — Цэнтральная Азія. Паводле адной з версій, у Еўропу аер завезлі арабскія і фінікійскія купцы. Больш распаўсюджаная версія — што гэтая заслуга належыць татарам, якія нібыта вазілі з сабой карэнішчы аеру, адмыслова засяляючы ім вадаёмы, у якіх паілі сваіх коней (лічылася, што аер расце толькі ў «здаровай» вадзе), таму палякі называюць аер «татарак». Паступова распаўсюджваўся з усходу на захад Еўропы. У XV — XVI ст. аер яшчэ не рос у Заходняй Еўропе; яго зацукраванае карэнне завозілася туды з ВКЛ, Маскоўскай дзяржавы, Асманскай імперыі як адмысловая спецыя. Еўрапейскія энцыклапедыі XVI стагоддзя паведамлялі, што найбольш аеру паходзіць менавіта з Белай Русі. Нарыхтоўка карэння захоўвала ў нас сваё значэнне яшчэ ў XIX стагоддзі. Іх выкарыстоўвалі ў піваварстве заміж хмеля, дадавалі ў збіцень, рабілі папулярную настойку на гарэлцы — аераўку. Вясной беднякі ўжывалі ў ежу маладыя парасткі аеру без усялякай апрацоўкі. Аер, таксама як лісце клёна і дуба, выкарыстоўвалі пры выпечцы хлеба.
[правіць] Выкарыстанне
Найлепшыя якасці маюць карэнішчы двух-трохгадовых раслін (утрымліваюць да 4,8 % эфірных алеяў, дубільныя рэчывы), якія нарыхтоўваюць з верасня да глыбокай восені, сушаць і захоўваюць у сухім памяшканні, скрынях або мяшках. У наш час іх (а таксама экстракт з аеру) ужываюць як араматычныя дадаткі ў напоі, напрыклад, у абсент, кампоты з свежых і сухіх яблыкаў, груш, рэвеню, вараць у цукровым сіропе і інш. Як замяняльнік імбіру, карыцы, мускатнага арэху карэнішчы ўжываюць для араматызацыі пудынгаў, печыва, крэмаў. Могуць замяняць бабкі (лаўровае лісце).
Важны лекавы сродак, як унутраны (узбуджае апетыт, дапамагае ад захворванняў страўніка, пячонкі) так і вонкавы (узмацняе цыбуліны валасоў, дапамагае пры рэўматызме).
Зноскі
- ↑ З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
[правіць] Літаратура
- Белы А. Аер // Праект «Наша ежа»
| Гэта пачатак артыкулу. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |