Алан Шыверс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алан Шыверс
губернатар Тэхаса[d]
11 ліпеня 1949 — 15 студзеня 1957
Папярэднік Beauford H. Jester[d]
Пераемнік Price Daniel[d]

Нараджэнне 5 кастрычніка 1907(1907-10-05)[1][2]
Смерць 14 студзеня 1985(1985-01-14)[1][2] (77 гадоў)
Месца пахавання
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, адвакат, бізнесмен
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Роберт Алан Шыверс (англ.: Robert Allan Shivers; 5 кастрычніка 1907, Лафкін, Тэхас — 14 студзеня 1985, Остын, Тэхас) — амерыканскі палітык, 37-ы губернатар Тэхаса.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Алан Шыверс нарадзіўся ў горадзе Лафкін, штат Тэхас, у сям’і Роберта Эндру і Эстэр (народжанай Крысі) Шыверс. Ён правёў сваё дзяцінства ў Магнолія-Хілс, сямейным доме каля Вудвіла. У 1924 годзе Шыверс скончыў школу і паступіў у Тэхаскі ўніверсітэт у Остыне, каб стаць юрыстам, як бацька. Правучыўшыся год, ён кінуў вучобу і ўладкаваўся працаваць на нафтаперапрацоўчы завод у Порт-Артуры. Але ў 1928 годзе Шыверс вярнуўся ва ўніверсітэт і скончыў яго ў 1931 годзе са ступенню бакалаўра.

Да 1934 года Шыверс займаўся прыватнай юрыдычнай практыкай у Порт-Артуры, пасля чаго быў абраны ў сенат штата, стаўшы самым маладым у гісторыі сенатарам Тэхаса. У 1937 годзе ён ажаніўся з Мэрыэліс Шэры (1910—1996), бацька якой, Джон Шэры, быў буйным вытворцам цытрусавых, жывёлагадоўцам, банкірам і гандляром нерухомасцю ў даліне Рыа-Грандэ. У 1943 годзе Шыверс уступіў у войска ЗША і на працягу наступных двух з паловай гадоў служыў у Саюзным ваенным урадзе ў Паўночнай Афрыцы, Італіі, Францыі і Германіі.

Пасля звальнення з войска ў 1945 годзе ў званні маёра, Шыверс стаў генеральным дырэктарам камерцыйнага прадпрыемства свайго цесця, аднак неўзабаве вырашыў вярнуцца ў палітыку. У 1946 годзе ён быў абраны віцэ-губернатарам Тэхаса, а праз два гады быў пераабраны на наступны тэрмін. 11 ліпеня 1949 года памёр губернатар Бофард Джэстэр, і Шыверс заняў яго месца. Ён адмовіўся балатавацца на перавыбранне ў 1956 годзе.

У студзені 1957 года Шыверс сышоў з палітыкі і актыўна заняўся кіраваннем вялізных прадпрыемстваў у даліне Рыа-Грандэ, якія атрымала ў спадчыну яго жонка. Ён быў старшынёй і членам рады дырэктараў шэрагу банкаў, у тым ліку Austin National Bank і Texas Commerce Bank, а таксама прэзідэнтам Гандлёвай палаты ЗША. У 1973 годзе Шыверс быў прызначаны ў Савет рэгентаў Тэхаскага ўніверсітэта на сямігадовы тэрмін. На працягу чатырох гадоў ён быў старшынёй рады. У гэты час Шыверс ахвяраваў свой асабняк у Остыне, каб сабраць сродкі для юрыдычнай школы ўніверсітэта.

Шыверс памёр 14 студзеня 1985 гады ад шырокага інфаркту. Пасля яго засталіся жонка Мэрыэліс, тры сыны і дачка, а таксама дзесяць унукаў.

Зноскі

  1. а б Allan Shivers // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Robert Allan Shivers // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.