Алаіз Худал

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алаіз Худал
ням.: Alois Hudal
тытулярны біскуп
1 чэрвеня 1933 — 13 мая 1963
Дыяцэзія Дыяцэзія Элы[d]
Папярэднік Charles de Gorostarzu[d]
Пераемнік Joseph-Marie Trịnh Văn Căn[d]

Адукацыя
Навуковая ступень доктарская ступень[d][1]
Дзейнасць выкладчык універсітэта, каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Месца працы
Нараджэнне 31 мая 1885(1885-05-31)[2]
Смерць 13 мая 1963(1963-05-13)[3] (77 гадоў)
Пахаванне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алаіз Худал (ням.: Alois Hudal; 30 мая 1885, Грац, Аўстра-Венгрыя — 13 мая 1963, Рым, Італія) — аўстрыйскі прэлат, ватыканскі і курыяльны саноўнік. Тытулярны біскуп Элы  (руск.) з 1 чэрвеня 1933 па 13 мая 1963.

Пацучыныя тропы[правіць | правіць зыходнік]

Біскуп Алаіз Худал быў рэктарам Pontificio Istituto Teutonico Santa Maria dell’anima ў Рыме, семінарыі для аўстрыйскіх і германскіх святароў і «духоўным кіраўніком рэзідэнтаў нямецкага народа ў Італіі»[4].

Пасля вайны ў Італіі Худал актыўна дапамагаў  (руск.) нямецкамоўным ваеннапалонным і інтэрнаваным па ўсёй Італіі. У снежні 1944 года Ватыканскі Дзяржаўны сакратарыят  (руск.) Рымскай Курыі атрымаў дазвол прызначыць прадстаўніка для «наведвання нямецкамоўных інтэрніраваных грамадзянскіх асоб у Італіі». Гэтая праца была даручана Худалу.

Худал выкарыстаў сваё прызначэнне, каб дапамагчы бегчы нацысцкім ваенным злачынцам, якія былі ў вышуку, у тым ліку Францу Штанглю  (руск.), каменданту канцэнтрацыйнага лагера Трэблінка, Густаву Вагнеру  (руск.), намесніку каменданта лагера смерці Сабібор  (руск.), Алаізу Брунеру  (руск.), адказнаму за лагер Дрансі  (руск.) блізу Парыжу і дэпартацыі з Славакіі ў нямецкія канцлагеры, а таксама Адольфу Эйхману[5].

Некаторых з шуканых трымалі ў перасыльных лагерах, звычайна без дакументаў; іх уносілі ў лагерныя спісы пад фальшывымі імёнамі. Іншыя нацысты хаваліся ў Італіі і шукалі Худала, калі сярод іх стала вядома аб яго дзейнасці[6].

У сваіх мемуарах Худал сказаў пра свае дзеянні:"Я дзякую Богу, што ён дазволіў мне наведаць і суцешыць многіх ахвяр у іх турмах і канцэнтрацыйных лагерах і дапамагчы ім бегчы з фальшывымі дакументамі"[7]. Ён тлумачыў, што ў яго вачах:

Вайна саюзнікаў супраць Германіі была не крыжовым паходам, а барацьбой эканамічных груп, за перамогу ў якой яны і біліся. Гэты так званы бізнэс… выкарыстоўваў ключавыя словы, такія як дэмакратыя, спаборніцтва, свабода рэлігіі і хрысціянства як прынаду для мас. Усе гэтыя веды былі прычынай, па якой я адчуваў сябе абавязаным пасля 1945 года прысвяціць усю маю дабрачынную працу былым нацыянал-сацыялістам і фашыстам, асабліва так званым «ваенным злачынцам».

На думку Марка Ааронса і Джона Лофтуса  (англ.), выкладзеным у іх кнізе «Несвятая Троіца»[8], Худал быў першым з каталіцкіх святароў, якія прысвяцілі сябе арганізацыі маршрутаў уцёкаў. Ааронс і Лофтус сцвярджаюць, што Худал забяспечваў аб’екты сваёй дабрачыннасці грашыма, каб дапамагчы ім схавацца і, што больш важна, фальшывымі паперамі, уключаючы ідэнтыфікацыйныя дакументы, выдадзеныя Ватыканскай арганізацыяй дапамогі бежанцам (Commissione Pontificia d’Assistenza).

Гэтыя ватыканскія паперы не былі сапраўднымі пашпартамі і іх не было дастаткова для выезду за мяжу. Гэта былі, хутчэй, першасныя дакументы — якія маглі быць выкарыстаны для атрымання пашпарта перамешчанай асобы ад Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа (МКЧК), які, у сваю чаргу, можна выкарыстоўваць для атрымання віз. Тэарэтычна МКЧК мог праверыць мінулае атрымальнікаў пашпартоў, але на практыцы слова святара і асабліва біскупа было цалкам дастаткова. Згодна фактам, атрыманым Гіта Серэні  (руск.) ў кіраўніка рымскага аддзялення МКЧК[9], Худал мог таксама выкарыстоўваць сваю пасаду біскупа для атрымання дакументаў, «вырабленых па яго спецыфікацыях». Крыніцы Серэні раскрылі таксама актыўны незаконны гандаль крадзенымі і падробленымі дакументамі МКЧК у Рыме таго часу.

Паводле рассакрэчаных справаздач амерыканскай выведкі, Худал быў не адзіным святаром, які дапамагаў нацысцкім уцекачам у той час. У «La Vista report», рассакрэчаным у 1984, агент Корпуса контрвыведкі (CIC) Вінцэнт Ла Віста дакладваў, як ён лёгка здабыў падробленыя дакументы МКЧК для нібыта двух венгерскіх уцекачоў з дапамогай ліста ад бацькі Ёзэфа Галава. Галаў, які ажыццяўляў спансаваную Ватыканам дабрачыннасць для венгерскіх бежанцаў, не задаваў пытанняў і напісаў ліст сваёй «асабістай кантактнай асобе ў Міжнародным Чырвоным Крыжы, якая затым выдала пашпарты»[10].

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 сакавіка 2015.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 24 красавіка 2014.
  3. http://www.catholic-hierarchy.org/bishop/bhudal.html
  4. Aarons and Loftus, Unholy Trinity: The Vatican, The Nazis, and the Swiss Bankers (St Martins Press 1991, revised 1998), p. 36
  5. Michael Phayer, The Catholic Church and the Holocaust
  6. Gitta Sereny, Into That Darkness, Picador 1977, p. 289. Her account comes from testimony of Nazi war criminals helped by Hudal, such as Franz Stangl, Commandant of Treblinka extermination camp.
  7. Hudal Römische Tagebücher (English translation quoted in Aarons and Loftus, p. 37)
  8. Aarons and Loftus, chapter 2, «Bishop Hudal and the First Wave»
  9. Gitta Sereny, op. cit., pp. 316-17
  10. Aarons and Loftus, pp. 43-45

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]