Ала Дзмітрыеўна Нікіпорчык
Ала Дзмітрыеўна Нікіпорчык | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 11 чэрвеня 1957 (66 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Ала Дзмітрыеўна Нікіпорчык (нар. 11 чэрвеня 1957, в. Капці, Дзятлаўскі раён) — беларуская паэтэса.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася 11 чэрвеня 1957 года ў вёсцы Капці Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці[1].
Скончыла ў 1975 годзе Руда-Яварскую СШ, у 1979 годзе філалагічны факультэт БДУ. Працавала настаўніцай, з 1984 г. стала жыве ў Гродне. Працавала захавальніцай фондаў у музеі М. Багдановіча, бібліятэкарам у Гродзенскай абласной бібліятэцы імя Я. Карскага і інш[1].
Сакратар-рэферэнт Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі[2].
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Вершы і літаратурна-крытычныя артыкулы друкаваліся ў часопісах «Тэрмапілы», «Полымя», «Маладосць», «Нёман», «Наша вера», «Літаратура і мастацтва»[1].
Кніга вершаў «Сляза і малітва» (2006), «Пад бахаўскую такату дажджу» (2007), «На грани счастья» (2010), «Звуком единственным» (2012)[1].
Зноскі
- ↑ а б в г Нікіпорчык Ала Дзмітрыеўна . lit-bel.org. Праверана 21 сакавіка 2024.
- ↑ Ала Дзмітрыеўна Нікіпорчык у Зводным электронным каталогу бібліятэк Беларусі