Алесь Аркуш

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Алесь АРКУШ (нар. 28 мая 1960, Жодзіна) — беларускі паэт, эсэіст, выдавец.

Скончыў Жодзінскі політэхнічны тэхнікум і Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. Літаратурны псеўданім — Алесь Аркуш, узяў у 1984. З 1987 году жыве ў Полацку. Уваходзіў у літаратурнае таварыства «Тутэйшыя». З 1989 выдаваў літаратурны альманах «Ксэракс Беларускі». У 1993 стварыў Таварыства Вольных Літаратараў і выдавецкую суполку «Полацкае ляда». Выдавец і галоўны рэдактар літаратурнага альманаху «Калосьсе». Старшыня арганізацыйнага камітэту літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес». Жанаты з Таццянай Козік, мае двух сыноў.

Піша вершы, прозу, эсэістыку, крытычныя артыкулы. Аўтар каля дзесяці зборнікаў паэзіі і трох зборнікаў эсэістыкі «Выпрабаваньне развоем» (2000), «Аскепкі вялікага малюнку» (2007), «Брызгалаўка» (разам з Барысам Козікам, 2009). Аўтар тэксту гімна горада Полацка і песень шэрагу рок-гуртоў: «Мясцовы час», «RIMA». Адзін з аўтараў штотыднёвіка «Наша Ніва», часопісаў «Arche» і «Дзеяслоў».

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах