Гліняны Вялес
Гліняны Вялес | |
---|---|
Тып | літаратурная прэмія[d] |
Краіна |
Гліняны Вялес — штогадовая літаратурная прэмія, заснаваная ў 1993 годзе членамі Таварыства Вольных Літаратараў. Старшыня арганізацыйнага камітэта Алесь Аркуш. Прысуджаецца за лепшую мастацкую беларускамоўную кнігу года. Лаўрэат атрымлівае сімвалічную ўзнагароду — гліняны стод апекуна мастацтва. Стаць лаўрэатам прэміі можна толькі аднойчы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1993 годзе было заснавана «Таварыства Вольных Літаратараў». На ўстаноўчым сходзе з’явіліся думкі пра свой друкаваны орган, якім стаў часопіс «Калосьсе», выдавецкую ўстанову — «Полацкае ляда»[1].
Сярод тых прапаноў, якія прагучалі на нашым устаноўчым сходзе, была прапанова заснаваць сваю літаратурную прэмію. І яна была заснаваная. Я асабіста доўга разважаў, як бы яе назваць. Так як ТВЛ паўставала на глебе нонканфармізму, мы не маглі прызнаваць розныя “татэмныя знакі” канфармізму. Мы шукалі вобраз, які б адпавядаў нам. Нам не пасавала ні залатая, ні срэбная, ні крыштальная ўзнагарода… Падумалася: а калі гліняная. Бог стварыў чалавека з гліны, да таго ж гэта ўлюблёны матэрыял народных майстроў… Алесь Аркуш Інтэрв'ю выданню «Archе»// «Archе», 24 красавіка 2009 |
Літаратарам хацелася працягнуць нацыянальныя беларускія традыцыі, знайсці сімвал, які б адпавядаў крыўскай зямлі, працягваў ідэі Ластоўскага. Алесь Аркуш прагартаў шмат энцыклапедый, даведнікаў і ў адным з іх натрапіў на артыкул пра Вялеса: «У яго шырокае поле дзейнасці: пачынаючы ад падземнага свету і заканчваючы жывёлагадоўляй, але акрамя таго ён апекаваўся людзьмі культуры. У жывёлагадоўлі пастухі спрадвеку гралі на жалейках, дудах. І гэта нам вельмі пасавала» — расказваў Алесь Аркуш.
Лаўрэаты
[правіць | правіць зыходнік]- 1993: Ігар Бабкоў, за зборнік паэзіі «Solus Rex»
- 1994: Людка Сільнова, за зборнік малюнкаў-вершаў «Рысасловы»
- 1995: Алесь Разанаў, за кнігу вершаў «Паляванне ў райскай даліне»
- 1996: Славамір Адамовіч, за зборнік «Каханне пад акупацыяй»
- 1997: Лявон Вашко, за зборнік апавяданняў «Паэты-цары»
- 1998: Уладзімір Арлоў, за зборнік эсэ «Божая кароўка з Пятай авеню»
- 1999: Мікола Папека, за паэтычны зборнік «Чарнавікі…»
- 2000: Сяргей Астравец, за зборнік прозы «Цэнзарскія нажніцы»
- 2001: Віктар Слінко, за зборнік паэзіі «Штольні вясны»
- 2002: Альгерд Бахарэвіч, за «Практычны дапаможнік па руйнаванні гарадоў»
- 2003: Пятро Васючэнка, за кнігу «Жылі-былі паны Кульбіцкі ды Заблоцкі»
- 2004: Алена Брава, за «Каменданцкі час для ластавак»
- 2005: Сяргей Дубавец, за кнігу «Вострая Брама»
- 2006: Валянцін Акудовіч, за кнігу «Код адсутнасці»
- 2007: Алег Мінкін, за кнігу «Пенаты»
- 2008: Барыс Пятровіч, за кнігу «Жыць не страшна»
- 2009: Віктар Казько, за кнігу прозы «Бунт незапатрабаванага праху»
- 2010: Уладзімір Някляеў, за кнігу вершаў «Кон. Вершы двух стагоддзяў»
- 2011: Аляксандр Лукашук, за кнігу «След матылька. Освальд у Мінску»
- 2012: Сяргей Рублеўскі, за кнігу «Паспець надыхацца»
- 2013: Эдуард Акулін, за кнігу «Святая ноч»
- 2014: Андрэй Федарэнка, за кнігу «Ціша»
- 2015: Франц Сіўко, за кнігу «Плебейскія гульні»
- 2016: Міхась Скобла, за кнігу «Камізэлька для месяца»
- 2017: Ганна Севярынец, за кнігу «Дзень святога Патрыка»
- 2018: Ілля Сін, за кнігу «Libido»
- 2019: Міхал Андрасюк, за раман «Поўня»
- 2020: Артур Клінаў, за кнігу «Локісаў»
- 2021: Віктар Сазонаў, за раман «Генетычны алфавіт»
- 2022: Наста Кудасава, за кнігу «Побач»
- 2023: Юрый Станкевіч (пасмяротна), за агульны ўклад у беларускую літаратуру
Шорт-лісты
[правіць | правіць зыходнік]2001
[правіць | правіць зыходнік]- Віктар Жыбуль «Прыкры крык» (паэзія)
- Алесь Пашкевіч «Пляц волі» (проза)
- Франц Сіўко «Удог» (проза)
- Міхась Скобла «Нашэсьце поўні» (паэзія)
- Віктар Слінко «Штольні вясны» (паэзія)
2002
[правіць | правіць зыходнік]- Зміцер Бартосік «Чорны пісталет» (проза), серыя «Vostraja Brama», выдавецтва “Наша Ніва”, Вільня — Менск
- Альгерд Бахарэвіч «Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў» (проза), сэрыя «Schmerzwerk», выдавец Ігар Логвінаў, Менск
- Леанід Дранько-Майсюк «Паэтаграфічны раман» (паэзія-проза), Беларускае Таварыства “Кніга”, Менск
- Людміла Рублеўская «Старасвецкія міфы горада Б’» (проза), "Бібліятэчка часопіса «Куфэрак Віленшчыны», Маладэчна
- Ілля Сін «Нуль»(проза), сэрыя “Schmerzwerk”, выдавец Ігар Логвінаў, Менск
2005
[правіць | правіць зыходнік]- Сяргей Дубавец «Вострая Брама» (эсэістыка)
- Югася Каляда «Галоўная памылка Афанасія» (проза)
- Наталля Кучмель «Імгненні» (паэзія)
- Вінцэсь Мудроў «Ператвораныя ў попел» (эсэістыка)
- Алесь Наварыч «Літоўскі воўк» (проза)
2006
[правіць | правіць зыходнік]- Міхась Андрасюк «Белы конь»
- Сяргей Балахонаў «Імя грушы»
- Зміцер Вішнёў «Фараон у заапарку»
- Андрэй Хадановіч «100 лі100ў на tut.by»
- Валянцін Акудовіч, за кнігу «Код адсутнасці».
2007
[правіць | правіць зыходнік]- «Янкі, альбо Астатні наезд на Літве» Уладзіслава Ахроменкі і Максіма Клімковіча
- «Рыбін горад» Наталкі Бабінай
- «Фрашкі да пляшкі» Севярына Квяткоўскага
- «Пэнаты» Алега Мінкіна
- «Лісты зь лесу» Паўла Севярынца[2].
2008
[правіць | правіць зыходнік]- Галіна Дубянецкая з паэтычным зборнікам «Анадыямэна»
- Андрэй Хадановіч з кнігай «Бэрлібры»
- Аляксей Талстоў з раманам «Бег»
- Юрый Станкевіч са зборнікам прозы «Мільярд удараў»
- Барыс Пятровіч, за кнігу «Жыць не страшна».
2009
[правіць | правіць зыходнік]- Уладзімір Някляеў кніга «Цэнтр Еўропы»
- Андрэй Федарэнка «Нічые»
- Міхась Скобла «Акно для матылькоў»
- Уладзіслаў Ахроменка і Максім Клімковіч «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша»[3]
- Віктар Казько, за кнігу прозы «Бунт незапатрабаванага праху».
2010
[правіць | правіць зыходнік]- Міхась Андрасюк. «Вуліца Добрай Надзеі» («Медысонт»)
- Леанід Галубовіч. «Сыс і кулуары: літаратурна-крытычныя эсэ» («Літаратура і мастацтва»)
- Уладзімір Някляеў. «Кон: вершы двух стагоддзяў» («Лімарыус»)
- Юрый Станкевіч. «П’яўка» («Галіяфы»)
- Андрэй Хадановіч. «Несымэтрычныя сны». Выдавец Ігар Логвінаў[4]
2011
[правіць | правіць зыходнік]- Уладзіслаў Ахроменка. «Тэорыя змовы: кінараман-фарс» («Логвінаў»)
- Лявон Вольскі. «Міларусь». («Медысонт»)
- Сяргей Календа. «Іржавы пакой з белымі шпалерамі»
- Аляксандр Лукашук. «След матылька. Освальд у Мінску» («Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода»)
- Ян Максімюк. «Словы ў голым полі» («Логвінаў»)[5]
2012
[правіць | правіць зыходнік]- Эдуард Акулін «Малітва воч» (Мінск: Медысонт, серыя «Кнігарня Пісьменніка»);
- Леанід Галубовіч «З гэтага свету» (Мінск: Кнігазбор, серыя «Кнігарня Пісьменніка»);
- Сяргей Рублеўскі «Паспець надыхацца» (Мінск: Медысонт);
- Юрый Станкевіч «Шал» (Мінск: Галіяфы, серыя «Другі фронт мастацтваў»);
- Андрэй Федарэнка «Ланцуг» (Мінск: Мастацкая літаратура, серыя «Беларуская проза ХХІ стагоддзя»)[6].
2013
[правіць | правіць зыходнік]- Эдуард Акулін «Святая ноч» (Мінск)
- Уладзіслаў Ахроменка «Музы і свінні» (Мінск: «Ковчег»)
- Аляксандр І. Бацкель «Мімікрыя» (Мінск: «Ковчег»)
- Вінцэсь Мудроў «Багун» (Полацк: «Полацкае ляда»)
- Віктар Сазонаў «Паэзія прозы» (Гродна: «Гарадзенская бібліятэка»)[7].
2014
[правіць | правіць зыходнік]- Таццяна Барысік «Жанчына і леапард» (Мінск: Кнігазбор).
- Аляксандар І. Бацкель «Маёнтак Рыбы» (Мінск: Ковчег).
- Віктар Марціновіч «Мова» (Мінск: Кнігазбор).
- Таццяна Нядбай «Сірэны спяваюць джаз» (Полацк: Полацкія лабірынты).
- Аляксей Палачанскі «Цвік». (Мінск: Галіяфы).
- Сяржук Сыс «Павук» (Мінск: Галіяфы).
- Андрэй Федарэнка «Ціша». (Мінск: Мастацкая літаратура).
2015
[правіць | правіць зыходнік]- Алег Аблажэй «Красамоўнае сэрца» (Мінск: Мастацкая літаратура);
- Сяргей Абламейка «Мой Картаген» (Прага: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода);
- Валянціна Аксак «Дзікая сьліва» (Мінск: «Кнігазбор»);
- Леанід Галубовіч «Поўня» (Мінск: «Кнігазбор»);
- Алесь Пашкевіч «Рух» (Мінск: «Кнігазбор»);
- Франц Сіўко «Плебейскія гульні» (Мінск: «Логвінаў»);
- Аляксей Шэін «Сем камянёў» (Мінск: «Пазітыў-цэнтр»)
2016
[правіць | правіць зыходнік]- Валерый Гапееў «Ноч цмока». (Мінск: «Галіяфы»).
- Віктар Жыбуль «Дзяцел і дупло» (Мінск: «Галіяфы»).
- Альжбэта Кеда «Пра тое, што люблю» (Мінск: «Кнігазбор»).
- Наста Кудасава «Маё невымаўля» (Мінск: «Кнігазбор»).
- Алена Ніякоўская «Там, дзе жыта буяла» (Полацк: «Полацкае ляда»).
- Сяргей Пляскач «Шоў працягваецца» (Мінск: «Галіяфы»).
- Міхась Скобла «Камізэлька для месяца» (Мінск: «Кнігазбор»).
2017
[правіць | правіць зыходнік]- Зміцер Вайцюшкевіч «Простыя словы»
- Леанід Дранько-Майсюк «…натуральны, як лінія небасхілу»
- Людміла Паўлікава-Хейдарава «Прыступкі да Храма Святога Духа»
- Ганна Севярынец «Дзень святога Патрыка»
- Павел Севярынец «Беларусалім»
- Макс Шчур «Галасы»
- Людміла Шчэрба «Урб@н. М: Адзін дзень не майго жыцця»
2018
- Зміцер Вішнёў «Калі прыгледзецца — Марс сіні» (Янушкевіч).
- Валерый Гапееў «Пазл» (Галіяфы).
- Андрэй Горват «Прэм’ера» (Медысонт).
- Сяргей Календа «Часам панкі паміраюць» (Логвінаў).
- Віктар Марціновіч «Ноч» (Кнігазбор).
- Людміла Рублеўская «Пантофля Мнемазіны» (Янушкевіч).
- Ілля Сін «Libido» (Кнігазбор).
- Галіна Сіўчанка «Зоў Звычаю» (Медысонт).
- Уладзімір Сцяпан «Папяровая шапка: хайку» (Кнігазбор).
- Юлія Шарова «Вяртанне Ліліт» (Янушкевіч).
2019
[правіць | правіць зыходнік]- Валянціна Аксак «Кава ў арліным гняздзе»
- Міхал Андрасюк «Поўня»
- Леанід Дранько-Майсюк «…Усе бачылі нястачу віна»
- Ігар Кулікоў «Храм ракі»
- Анхела Эспіноса Руіс «Колер крылаў»
- Уладзімір Сцяпан «Хвалі»
- Макс Шчур «Кінараман»
2020
[правіць | правіць зыходнік]- Сяргей Балахонаў. «Бог кахання Марс»
- Міхал Бараноўскі. «Volumen.2»
- Вольга Гапеева. «Словы якія са мной адбыліся»
- Леанід Дранько-Майсюк. «…Усе бачылі нястачу віна»
- Артур Клінаў. «Локісаў»
- Віктар Марціновіч. «Рэвалюцыя»
- Павел Севярынец. «Беларусалім. Сэрца сьвятла»
- Людміла Шчэрба. «Я пакідаю сонца тут…»
2021
[правіць | правіць зыходнік]- Валянціна Аксак «Трэці Эдэм»
- Анатоль Брусевіч «Крылы»
- Дар’я Бялькевіч «Слёзы на вецер»
- Вольга Гапеева «Самота, што жыла ў пакоі насупраць»
- Ірына Жарнасек «Нашых дзён крыгаход»
- Сяргей Календа «Дэкалог»
- Максім Клімковіч «Шкляная лялька і іншыя страшныя гісторыі»
- Сяргей Пляскач «ДМБ-91: зычу вярнуцца дадому»
- Віктар Сазонаў «Генетычны алфавіт»
- Сяргей Тарасаў «Еўфрасіння-Офрасіння-Афрасіння Полацкая. Яе час, яе крыж»
2022
[правіць | правіць зыходнік]- Зміцер Бартосік. «Забіць упалмінзага» («Бібліятэка Свабоды»)
- Максім Знак. «Зэкамэрон» (Выдавецтва «Беларуская турэмная літаратура». Праваабарончы цэнтр «Вясна»)
- Наста Кудасава. «Побач» (ілюстратар Святлана Дземідовіч, выдавец Раман Цымбераў)[8]
- Сяргей Лескець. «Шэпт» (Выдавецкая каманда «Вільма»)
- Антаніна Хатэнка. «Вербніца» (Выдавецтва «Кнігазбор»)
- Юлія Цімафеева. «Воўчыя ягады» (Выдавецтва «Вясна»)
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]- Удзел у конкурсе можа ажыццяўляцца толькі пасля падачы кнігі арганізацыйнаму камітэту
- Лёс прэміі вырашае журы з 12 нейтральных экспертаў
- З 1998 году ўручэнне прэміі адбываецца ў Полацкім музеі беларускага кнігадрукавання
- Стаць лаўрэатам прэміі можна толькі аднойчы ў жыцці[1]
- Па традыцыі падчас атрымання прэміі лаўрэат абавязкова павінен выступіць з інагурацыйнаю прамоваю[9]
Зноскі
- ↑ а б …да наступнага Глінянага Вялеса Архівавана 15 верасня 2009.// «ARCH», 24 красавіка 2009
- ↑ Бабіна і Севярынец прэтэндуюць на «Глінянага Вялеса» Архівавана 19 красавіка 2021.
- ↑ Сталі вядомы намінанты літпрэміі «Гліняны Вялес»
- ↑ Намінанты «Гліняны Вялес» 2010(недаступная спасылка)// «Прайдзісвет», 3 студзеня 2011
- ↑ Намінанты «Гліняны Вялес» 2011 Архівавана 31 студзеня 2012.// «Прайдзісвет», 13 студзеня 2012
- ↑ «Глінянага Вялеса» атрымаў Сяргей Рублеўскі http://nashaniva.by/?c=ar&i=105798
- ↑ Абвешчаны шорт-ліст «Глінянага Вялеса» http://nashaniva.by/?c=ar&i=120151
- ↑ Свабода, Радыё. Абвясьцілі ляўрэата беларускай літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» . Радыё Свабода (20 мая 2023). Праверана 15 жніўня 2023.
- ↑ Гліняны Вялес Архівавана 31 студзеня 2008.// «litaranet»