Алеся (альбом)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алеся (альбом)
Вокладка альбома «» ()
музычны альбом Песняры
Дата выпуску 1974
Жанр фолк-рок і софт-рок[d]
Прафесійныя рэцэнзіі

«Але́ся» (гэта неафіцыйная назва альбома, па назве першай песні на ім) — другі студыйны альбом беларускага вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры», які быў выдадзены на вінілавай кружэлцы фірмай «Мелодия[ru]» ў 1974 годзе.

Спіс кампазіцый[правіць | правіць зыходнік]

Бок 1
НазваСловыМузыкаВакал Працягласць
1. «Алеся» Аркадзь КуляшоўІгар ЛучанокЛеанід Барткевіч 4:21
2. «Нашто бабе агарод» Янка КупалаАляксей Туранкоў  2:08
3. «Спадчына» Янка КупалаІгар ЛучанокАнатоль Кашапараў 4:23
4. «І туды гара, і сюды гара» народныянародная  2:53
5. «Завушніцы» Максім ТанкУладзімір МулявінУладзімір Мулявін 4:58
Бок 2
НазваСловыМузыкаВакал Працягласць
1. «Каханне» Якуб КоласУладзімір Мулявін, Ігар ЛучанокУладзімір Мулявін 3:47
2. «Чорныя вочы» Янка КупалаВ. ЗінкевічЛеанід Барткевіч 4:35
3. «Стаіць вярба» народныянародная  4:43
4. «Ружы цвет» Іосіф СкуркоУладзімір МулявінАнатоль Кашапараў 3:23
5. «Хлопец пашаньку пахае» народныянародная  3:19

Удзельнікі запісу[правіць | правіць зыходнік]

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

Паводле меркавання музычнага крытыка Зміцера Падбярэзскага, другі альбом калектыву ўяўляе сабой працяг і развіццё прынцыпаў, закладзеных у дэбютным дыску:

" Нельга не адзначыць, што «Песьняры» дэманструюць тут больш багатае, шырокае гучаньне, шмат у чым дзякуючы таму, што дадаліся новыя інструмэнты, у тым ліку струнныя, а гучаньне духавых набыло асэнсаванасьць.
Зміцер Падбярэзскі
"

Паводле меркавання музычнага журналіста Сяргея Будкіна:

" У шэрагу нумароў «Песьняры» пайшлі куды далей, чым у першым сваім запісе. Самай сьмелай (і падаецца, што недаацэненай) падаецца псыхадэлічная «Ружы цвет», што папросту здольная сарваць дах, а канцоўка «Завушніц» падаецца адным з самых смачных музычных кавалкаў з тых, што даводзілася чуць.
Сяргей Будкін
"

Зноскі

  1. Песняры «Песняры» (II) . Experty.by (12 лістапада 2008). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2021. Праверана 6 студзеня 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]