Альберт Іосіфавіч Котаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Альберт Іосіфавіч Котаў
Дата нараджэння 28 кастрычніка 1937(1937-10-28) (86 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера гісторыя; гісторыя аграрных адносін; гісторыя Другой міравой і Вялікай Айчыннай вайны; гісторыя развіцця фізкультуры і спорту Беларусі
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
юбілейны медаль «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» юбілейны медаль «60 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «65 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Альберт Іосіфавіч Котаў (28 кастрычніка 1937, в. Зафранцузская Грэбля, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (1974), дацэнт (1977).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 28 кастрычніка 1937 года ў в. Зафранцузская Грэбля Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Малалетні вязень нямецкага лагера ў Мар’інай Горцы[1].

У 1960 годзе закончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя», у 1970 годзе — аспірантуру Беларускага політэхнічнага інстытута па спецыяльнасці «Гісторыя КПСС».

Працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на гістарычным факультэце дацэнтам кафедры гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу (інфармацыя на 2010 г.).

Навуковыя інтарэсы: гісторыя аграрных адносін; гісторыя Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны; гісторыя развіцця фізкультуры і спорта Беларусі. Аўтар і суаўтар звыш 150 навуковых прац[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Деятельность Компартии Белоруссии по созданию и укреплению машинно-тракторных станций (1929—1932 гг.) : автореферат диссертации … кандидата исторических наук : 07.00.01 / Котов Альберт Иосифович. — Минск, 1974. (руск.)
  • История земельных отношений в Беларуси (с древнейших времен до наших дней) : пособие для студентов сельскохозяйственных специальностей / А. И. Котов. — Минск, 2001. (руск.)
  • Беларусь у перыяд Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны (1939—1945) : дакументы і матэрыялы : дапаможнік для студэнтаў гістарычнага факультэта / [складальнік А. І. Котаў]. — Мінск, 2008.
  • История Беларуси и мировые цивилизации / Альберт Котов. — Минск, 2008. (руск.)

Зноскі

  1. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2023. Праверана 28 кастрычніка 2018.
  2. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2023. Праверана 3 жніўня 2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]