Аляксандра Фёдараўна, жонка Мікалая II
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Імператрыца Аляксандра Фёдараўна (Феадораўна) (пры нараджэнні: прынцэса Аліса Вікторыя Алена Луіза Беатрыс Гесен-Дармштацкая, 6 чэрвеня 1872 - 17 ліпеня 1918) — жонка Мікалая II (з 1894). Чацвёртая дачка вялікага герцага Гесенскага і Рэйнскага Людвіга IV і герцагіні Алісы, дачкі англійскай каралевы Вікторыі.
