Аляксандр Андрэевіч Баранаў

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Аляксандр Андрэевіч Баранаў
Baranov Alexandr.jpg
 
Дата нараджэння: 14 лютага 1746
Дата смерці: 28 красавіка 1818
(72 гады)

Алякса́ндр Андрэ́евич Бара́наў (3 (14 лютага) 1746, Каргополь — 16 (28 красавіка) 1818, каля вострава Ява) — рускі купец, першы галоўны кіраўнік рускіх паселішчаў у Амерыцы (17901818). Даследаваў тэрыторыі, ля Ціхаакіянскага ўзбярэжжа Паўночна-Заходняй Амерыкі, усталяваў гандлёвыя сувязі з Каліфорніяй, Гавайскімі астравамі, Кітаем. Па распараджэнні Баранава ў 1812 годзе заснаваны Форт Рос у Каліфорніі.

Дзякуючы яго энергіі і адміністрацыйным здольнасцям, значна пашырылісь гандлёвыя сувязі рускіх паселішчаў у Паўночнай Амерыцы з Каліфорніяй, Гавайскімі астравамі і Кітаем; былі створаны новыя паселішчы, падрыхтаваны шэраг экспедыцый для абследавання раёнаў Ціхаакіянскага ўзбярэжжа, пакладзена пачало караблебудаванню, медзеплавільнай вытворчасці і здабычы вугля ў рускай Амерыцы, арганізавана школа на Алясцы і інш. Бараноў удзельнічаў у абследаванні і апісанні Чугачскага заліва, прылеглых астравоў і іншых раёнаў. Імем Баранава названы востраў у архіпелагу Аляксандра (у заліве Аляска).

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах