Аляксандр Здановіч (гісторык)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Здановіч
польск.: Aleksander Maria Zdanowicz
Сям'я Здановічаў на здымку гродзенскага фатографа Штумана. Аляксандр сядзіць
Сям'я Здановічаў на здымку гродзенскага фатографа Штумана. Аляксандр сядзіць
Дата нараджэння 26 лютага 1805(1805-02-26) ці 1808
Месца нараджэння
Дата смерці 17 мая 1868(1868-05-17) ці 29 мая 1868(1868-05-29)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Ігнат Аляксандравіч Здановіч
Род дзейнасці пісьменнік, гісторык, школьны настаўнік, філолаг, перакладчык
Месца працы
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Здановіч (26 лютага 1805, в. Белькавічы Ігуменскага павета Мінскай губерні, цяпер Пухавіцкі раён Мінскай вобласці — 29 мая 1868, Вільня) — гісторык, педагог, мемуарыст. Бацька публіцыста Ігната Здановіча.

Жыццяпіс[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Ігуменскую павятовую базыльянскую школу (1825). Два гады працаваў прыватным настаўнікам. Паступіў у Віленскі ўніверсітэт, які скончыў у 1831 годзе са ступенню кандыдата філасофіі. Выкладаў лацінскую мову і гісторыю ў Віленскім шляхецкім інстытуце, потым узначальваў там кафедру агульнай гісторыі да закрыцця інстытута ў 1863 годзе.

Чытаў прыватныя лекцыі, а таксама выкладаў расійскую гісторыю ў Віленскай духоўнай семінарыі.

Маючы багаты досвед выкладання розных прадметаў, падрыхтаваў падручнікі і навучальныя дапаможнікі: «Храналагічна-гістарычны нарыс сучасных дзяржаў ад V стагоддзя да нашых дзён» (Вільня, 1844), «Нарыс усеагульнай гісторыі для дзяцей» (Вільня, 1861), «Нарыс польскай гісторыі для дзяцей» (Вільня, 1857); пераклаў з рускай на польскую мову падручнікі «Гісторыя сярэдніх вякоў» (Вільня, 1845), «Гісторыя Новага часу» (Вільня, 1846). Таксама падрыхтаваў і выдаў падручнікі па французскай мове. У 1849—1859 гадах вёў «Дзённік» (часткова апублікаваны ў Rocznik Towarzystwa Przyjaciól Nauk w Wilnie, 1918).

Быў членам Віленскай археалагічнай камісіі; уваходзіў у склад рэдакцыі газеты «Kurier Wileński». У 1863 годзе, з прычыны ўдзелу ў паўстанні сына Ігната, Аляксандра Здановіча затрымлівалі і дапытвалі. Трэцяе выданне кнігі Здановіча «Нарыс польскай гісторыі для дзяцей», якая мела вялікі ўплыў на грамадскую думку, было канфіскавана і знішчана.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Rys dziejów literatury polskiej (uzup. i opr. L. Sowiński). T. 1—5. 1874—1878.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]