Аляксандр Уладзіміравіч Куган
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Аляксандр Уладзіміравіч Куган | |||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
26 мая 1991[1] (32 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||||||||
Рост | 189 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 83 кг[2] | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Шайблінгкірхен-Варт | |||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Аляксандр Куган (нар. 26 мая 1991, Маладзечна) — беларускі футбаліст, паўабаронца аўстрыйскага клуба «Шайблінгкірхен-Варт».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец мінскага «Дынама», з 2008 года гуляў за дубль, з 2010 года пачаў прабівацца ў асноўны склад. Другую палову 2012 года правёў у арэндзе ў «Бярозе-2010».
У студзені 2013 года быў арандаваны магілёўскім «Дняпром» да канца сезона. Спачатку не трапляў у аснову і толькі выхадзіў на замену, а ў чэрвені 2013 года замацаваўся ў стартавым складзе. У верасні 2013 года атрымаў траўму і выбыў да канца сезона.
У снежні 2013 года вярнуўся ў «Дынама», але ў сакавіку 2014 года канчаткова перайшоў у «Дняпро»[3]. Па некаторых звестках, сума трансферу склала 10 тысяч долараў[4].
Сезон 2014 распачаў у якасці асноўнага апорнага паўабаронцы, але пазней з-за траўм страціў месца ў аснове і з’яўляўся на полі эпізадычна. У сезоне 2015 выступаў за «Дняпро» ў Першай лізе, быў трывалым іграком асновы. У лютым 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў Магілёў[5]. Яшчэ да зыходу з «Дняпра» адправіўся ў «Слуцк», з якім неўзабаве падпісаў кантракт[6]. У «Слуцку» не здолеў замацавацца ў аснове, звычайна выхадзіў на замену. У снежні 2016 года пакінуў слуцкі клуб[7].
У сакавіку 2017 года стаў іграком літоўскага клуба «Уцяніс»[8], дзе трывала гуляў у аснове. У ліпені 2017 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт са сталічным «Тарпеда»[9]. У складзе мінскай каманды стаў трывалым іграком асновы.
У студзені 2018 года пакінуў «Тарпеда»[10] і перайшоў у клуб аўстрыйскага трэцяга дывізіёна «Карабах» з Вены[11], пазней перайменаванага ў «Маўэрверк».
У 2023 годзе перашоў у клуб «Шайблінгкірхен-Варт», які па выніках сезона 2022/23 вылецеў у Нацыянальную лігу Ніжняй Аўстрыі (Д4).
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2008
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2008 | Д1 | Дынама | 1 | 0 | |
2009 | дубль | Дынама | 22 | 2 | |
2010 | Д1 | Дынама | 6 | 0 | |
2011 | Д1 | Дынама | 5 | 0 | |
2012 (1) | дубль | Дынама | 15 | 2 | |
2012 (2) | Д2 | Бяроза-2010 | 11 | 4 | |
2013 | Д1 | Дняпро | 16 | 2 | |
2014 | Д1 | Дняпро | 17 | 1 | |
2015 | Д2 | Дняпро | 29 | 4 | |
2016 | Д1 | Слуцк | 15 | 1 | |
2017 (1) | Д1 | Уцяніс | 13 | 1 | |
2017 (2) | Д2 | Тарпеда | 15 | 6 |
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Aleksandr Kugan // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://teams.by/alexandr-kugan/player-83/
- ↑ Тихоновский и Куган подписали контракты с "Днепром" (руск.). football.by (10 сакавіка 2014). Праверана 24 красавіка 2024.
- ↑ Минское «Динамо» объявило о переходе Кугана в «Днепр», а Луцевича – в «Березу» (руск.). by.tribuna.com (7 сакавіка 2014). Праверана 24 красавіка 2024.
- ↑ Куган и Александр Ленцевич покинули «Днепр» (руск.). by.tribuna.com (10 лютага 2016). Праверана 24 красавіка 2024.
- ↑ "Слуцк" подписал контракт с Александром Куганом (руск.). football.by (11 лютага 2016). Праверана 24 красавіка 2024.
- ↑ Алисейко, Глебко, Перепечко и Куган расторгли контракты со "Слуцком" (руск.). football.by (1 снежня 2016). Праверана 24 красавіка 2024.
- ↑ Экс-хавбек "Слуцка" Куган продолжит карьеру в "Утенисе" (руск.). football.by (6 сакавіка 2017). Праверана 24 красавіка 2024.
- ↑ Александр Куган перешел в минское "Торпедо" (руск.). football.by (25 ліпеня 2017). Праверана 24 красавіка 2024.
- ↑ Куган и Цветинский покинули минское "Торпедо" (руск.). football.by (12 студзеня 2018). Праверана 24 красавіка 2024.
- ↑ Александр Куган перешел в австрийский клуб (руск.). football.by (13 студзеня 2018). Праверана 24 красавіка 2024.
- Нарадзіліся 26 мая
- Нарадзіліся ў 1991 годзе
- Нарадзіліся ў Маладзечне
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Ігракі ФК Бяроза-2010
- Ігракі ФК Дняпро Магілёў
- Ігракі ФК Слуцк
- Ігракі ФК Уцяніс Уцяна
- Ігракі ФК Тарпеда Мінск
- Ігракі ФК Маўэрверк
- Ігракі ФК Шайблінгкірхен-Варт