Алішэр Наваі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Алішэр Наваі
перс.: علیشیر نوایی
File-0111Navoii.jpeg
Алішэр Наваі. Мініяцюра герацкай школы. XVI стагоддзе
Імя пры нараджэнні:

Нізамадзін Мір Алішэр

Псеўданімы:

Наваі (меладычны), Фані (тленны)

Дата нараджэння:

9 лютага 1441({{padleft:1441|4|0}}-{{padleft:2|2|0}}-{{padleft:9|2|0}})

Месца нараджэння:

Герат,
Дзяржава Цімурыдаў

Дата смерці:

3 студзеня 1501({{padleft:1501|4|0}}-{{padleft:1|2|0}}-{{padleft:3|2|0}}) (59 гады)

Месца смерці:

Герат,
Дзяржава Цімурыдаў

Грамадзянства (падданства):

Памылка Lua у Модуль:Wikidata на радку 366: statement is not specified.

Род дзейнасці:

паэт

Мова твораў:

чагатайская, персідская

Алішэр Наваі (перс.: علیشیر نوایی, узб.: Alisher Navoiy) (Нізамадзін Мір Алішэр) (9 лютага 1441, Герат - 3 студзеня 1501) — выдатны паэт Усходу, філосаф суфійскага напрамку, дзяржаўны дзеяч цімурыдскага Харасана. Пад псеўданімам Фані (тленны) пісаў на мове фарсі, аднак галоўныя творы стварыў пад псеўданімам Наваі (меладычны) на літаратурнай чагатайскай мове, на развіццё якой аказаў прыкметны ўплыў. Яго творчасць дала магутны стымул эвалюцыі літаратуры на цюркскіх мовах, у асаблівасці чагатайскай і ўспрынялі яе традыцыі узбекскай.

Вучыўся ў Гераце, Мешхедзе, Самаркандзе. Вучань і сябар паэта Джамі. З 1469 служыў пры султане Хусейне Байкары – школьным сябры паэта. У 1472 атрымаў тытул эміра і стаў везірам. На свае сродкі будаваў ірыгацыйныя сістэмы, масты, школы, майстэрні каліграфіі і параплёту. Як гуманіст выступаў супраць дэспатызму і схаластыкі. Зазнаў ганенне прыдворных вяльможаў. У 1488 пакінуў службу.

Яшчэ юнаком стаў вядомы як паэт. Пісаў на персідскай, стараўзбекскай і таджыкскай мовах. Аўтар каля 30 зборнікаў вершаў, паэм, празаічных твораў і навуковых трактатаў, у якіх адлюстраваў тагачаснае духоўнае жыццё Сярэдняй Азіі. У 14981499 склаў збор (каля 47 тыс. радкоў) сваіх вершаў у 4 зборніках («Дзівосы дзяцінства», «Рэдкасці юнацтва», «Дзівосы сярэдніх гадоў», «Карысныя парады старасці»), куды ўвайшлі вершы розных лірычных жанраў: газелі (болей за 2600), касіды (оды), страфічныя вершы і іншыя.

У вершах Наваі філасофскі роздум, думка пра чалавека як носьбіта дабрачыннасці або заганы, малюнкі прыроды, багаты гукапіс. Вяршыня яго творчасці – «Пяцерыца» («Хамсе») з 5 паэм: «Неспакой праведных» (1483), «Лейлі і Меджнун», «Фархад і Шырын», «Сем планет» (усе 1484), «Іскандэраў мур» (1485), асноўная ідэя якіх услаўлення навукі, разумнага кіраўніка дзяржавы, любоў да бацькаўшчыны, павага да чалавека працы. Аўтар кніг «Пяцерыца ўзрушаных» (1492, прысвечана Джамі), анталогіі «Збор вытанчаных» (14911492, з характарыстыкай 336 паэтаў XV ст.), трактата па вершаскладанні «Вагі памераў» (1494), філасофскай алегарычнай паэмы «Мова птушак», трактата «Спрэчка дзвюх моў» (абодва 1499), філасофска-дыдактычнага твора «Каханы сэрцаў» (1500). Паўплываў на развіццё узбекскай і іншых цюркамоўных літаратур. На беларускую мову асобныя яго творы пераклалі В.Жуковіч, Я.Міклашэўскі і іншыя.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Афоризмы. – Ташкент, 1991.
  • Лірыка: Газелі, урыўкі з паэм. – Мн., 1993.
  • Сочинения. Т. 1 – 10. – Ташкент, 1968 – 1970.
  • Язык птиц. – СПб., 1993.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Захидов, В. Мир идей и образов Алишера Навои. – Ташкент, 1961.
  • Бертельс, Е.Э. Избранные труды. Навои и Джами. – М., 1965.
  • Султан, И. Книга прирзнаний Навои: Жизнь и творчество великого поэта со слов его самого и современников: Перевод з узбекского. – Ташкент, 1985.