Анатоль Дзяркач

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Дзяркач
Асабістыя звесткі
Псеўданімы «Не-жанаты», Дзядок Тарас, А. Дзяркач, А. Зіміёнка і А. Зіміёнак
Дата нараджэння 6 (18) красавіка 1887
Месца нараджэння
Дата смерці 5 верасня 1937(1937-09-05) (50 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці мемуарыст, паэт, пісьменнік, рэдактар, перакладчык, сатырык, гумарыст
Мова твораў беларуская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анато́ль Дзярка́ч, сапраўднае імя Анато́ль Рыго́равіч Зіміё́нка (6 (18) красавіка 1887, мяст. Турэц, Навагрудскі павет, цяпер Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць — 5 верасня 1937, Менск, НКУС) — беларускі паэт, сатырык, гумарыст, мемуарыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Анатоль Дзяркач

З сям’і фельчара[1]. Скончыў народную школу ў мястэчку Турэц, а пасля народнае вучылішча ў Навагрудку (1904). Служыў пісарам у земскай і гарадской управах у Мінску. Член партыі эсэраў. У 1908 годзе арыштаваны, адпраўлены ў ссылку. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года служыў у мінскіх адміністрацыйных органах Часовага ўрада.

Па абвяшчэнні Беларускай ССР працаваў у газеце «Беларуская вёска», з 1924 года — рэдактар сатырычнага часопіса «Дубінка» (дадатак да газеты «Звязда»). Працаваў у газеце «Піянер Беларусі», часопісе «Полымя». Член Саюза пісьменнікаў БССР з 1934 года.

Трапіў пад палітычныя рэпрэсіі. Арыштаваны 16 кастрычнік 1936 года, расстраляны 5 верасня 1937 года ў Менску[2]. Пасмяротна рэабілітаваны ў 1957 годзе.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

«Качаргой па абразох» (1930)

Дэбютаваў у друку ў 1904 годзе; спачатку пісаў на рускай мове. Працуючы ў сатырычным жанры, узяў сабе псеўданім Анатоль Дзяркач. Пісаў творы для дзяцей. Перакладаў з рускай і ўкраінскай моў. Аўтар успамінаў.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Пра папоў, пра дзякоў, пра сялян-мужыкоў: Сатырычныя вершы. Менск, 1925;
  • Міколава гаспадарка: Агра-паэма. Менск, 1927;
  • Нашы прыяцелі. Менск, 1928;
  • Звяры нашых лясоў. Менск, 1929;
  • Бог удвох. Менск, 1930;
  • Усім патроху…: Сатыра і гумар: Вершы. Менск, 1930;
  • Качаргой па абразох. Менск, 1930;
  • Оккупация и интервенция в Белоруссии. Минск, 1932.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Беларускія пісьменнікі 1993, с. 357.
  2. Зіміёнка Анатоль Рыгоравіч (1887) . Адкрыты спіс. Праверана 18 снежня 2023.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]